Аляксея Муравіцкага супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі 27 ліпеня. Яго дзеянні кваліфікавалі як удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). У дзень выбараў 9 жніўня супрацоўнікі АМАПа затрымалі Муравіцкага на выбарчым участку і збілі на Акрэсціна. 16 жніўня ён выйшаў на Марш і прадэманстраваў атрыманыя падчас збіванняў гематомы. Пратэстанты напісалі яму на спіне «Усіх не заб'еш» – момант перформансу каля КДБ патрапіў на фатаграфіі. Таксама Муравіцкі браў удзел у Маршы 25 кастрычніка – ён з БЧБ-сцягам залез на дах сваёй машыны і крычаў «Жыве Беларусь». Мужчыну затрымалі 27 ліпеня і запісалі з ім "пакаяльнае відэа".
27.05.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму
Асуджаны за каментар з сеткі "Аднакласнікі" : "... трэба гнаць гэтую брыдоту..." у дачыненні да інспектара ДАІ маёра міліцыі Баграёнка Андрэя, які прымаў актыўны ўдзел у збіцці мірных пратэстуючых у Светлагорску 9-10 жніўня 2020.< /p>
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Дырэктар студыі вэб-дызайну "Іквадрат" у Гродне. Пасля збіцця сілавікамі 10 жніўня 2020 года патрапіў у трампункт. Быў затрыманы 25 жніўня 2021 года, у офісе ягонай студыі прайшоў ператрус. 8 верасня 2021 года стала вядома, што Глебу прад'яўлена абвінавачанне па 342 ст. КК РБ. У Глеба 2 непаўналетнія дзіцяці.
У канцы чэрвеня 2023 г. вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу.
05.05.2023 адбыўся суд па ўзмацненні жорсткасці рэжыму, Глебу замянілі абмежаванне волі на пазбаўленне волі ў калоніі. 13.06.2023 адбудзецца апеляцыйны суд.
У рамках артыкула 342 КК Кірыла Пальчэўскага прызналі вінаватым у тым , што 13 верасня 2020 года ён з 13.59 да 19.20 прыняў удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Паводле абвінавачання, ён дзейнічаў з карыслівых памкненняў, а таксама па папярэдняй змове з групай асоб: выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні, рухаўся ў счэпцы, парушаў права прыстойных грамадзян на спакойнае жыццё. У тэксце абвінавачання былі пералічаны ўсе вуліцы, крамы і арганізацыі, спакой якіх парушыў мужчына. Згодна з арт. 415 КК Кірыла Пальчэўскага прызналі вінаватым у тым, што ён парушыў правілы адбыцця свайго ранейшага пакарання - двух гадоў "хатняй хіміі", падчас якой ён здзейсніў мноства парушэнняў.
Кірыл мае псіхічнае захворванне.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
3 гады і 1 месяц пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Асуджаны 9 чэрвеня 2021 года за абразу прадстаўніка ўлады.
18.04.2022 асуджаны паўторна, чакае этапавання ў калонію.
| 19.10.2021 | 16.09.2021. поставлен на учёт как склонный к экстремизму. |
1,5 гады абмежавання волі. 18/04.2022 замена рэжыму на калонію ўзмоцненага рэжыму з тэрмінам 5 месяцаў 8 дзён.
24.09.2022 вызвалены пасля заканчэння тэрміну пакарання.
51-гадовая Вера працуе вахцёрам у Віцебскім інтэрнаце. Паводле матэрыялаў крымінальнай справы , Вера Струніна ўвечары 3 кастрычніка, знаходзячыся на працы ў інтэрнаце, размясціла кароткі каментар на адрас Віцебскага міліцыянта Віталя Шнявіна. Каментарый быў апублікаваны ў "Інстаграм" (паблік "Тыповы Віцебск") пад пастом з фатаграфіямі Шнявіна. Адзін са здымкаў быў зроблены 13 верасня ў Віцебску падчас масавай акцыі. На ёй міліцыянт Шнявін распыляе газ на грамадзян.
Вызвалена ў маі 2023 года па падліках праваабаронцаў.
1,5 года абмежаваннем волі з адбываннем тэрміну ў папраўчай установе адкрытага тыпу ("хімія")
Па версіі следства, 12 кастрычніка 2020 года прыкладна ў 21 гадзіну Зайкоўскі ў стане алкагольнага ап'янення на праспекце Дзяржынскага з іншымі неўстаноўленымі асобамі аказваў супраціўленне работнікам міліцыі, пагражаў ім ужываннем гвалту, кінуў у бок міліцэйскага аўтобуса піўны куфель.
Сваёй віны ў зробленым не прызнаў.
20 кастрычніка 2022 г. у калоніі № 2 пачаўся разгляд справы супраць Аляксандра па ч. 1 арт. 411 КК РБ
У снежні 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Асуджаны за каментар у тэлеграм-канале пад фота супрацоўніка міліцыі Цэнтральнага РУУС г.Брэста.
| 05.09.2021 | 10.8.2021. Поставлен на учёт как салонный к экстремистской и иной деструктивной деятельности. |
40-гадовы жыхар Баранавічаў. Асуджаны "за абразлівы характар" каментара ў сацсетках у дачыненні да Караева Ю.Х.
Пачаў адбываць пакаранне 14.11.2021
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Грамадзянка Расіі. Затрымана 28 траўня 2021 года за твіт, напісаны 23 траўня. Твіт вёў на публікацыю ў "Жывым часопісе" з перадрукам матэрыялу Рускай службы BBC пра інцыдэнт з самалётам Ryanair (на якім ляцеў Раман Пратасевіч). Вікхольм да перадруку дадала свой загаловак: "Чарговае злачынства Лукашэнкі: акт дзяржаўнага авіяпірацтва", прычым фраза "акт дзяржаўнага авіяпірацтва" прыводзілася ў тэксце BBC як рэакцыя МЗС Грэцыі.
01.09.2022 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом і адразу дэпартаваная ў РФ без права ўезду ў РБ на працягу 10 гадоў.
| 09.09.2021 | 16.09.2021 состоится суд |
У верасні Ілля Гапон пакінуў у чаце , удзельнікам якога ён з'яўляўся, паведамленне, што лічыць найбольш прымальным сілавы сцэнар супрацьстаяння праваахоўнікам.
Па падліках выйшаў на волю летам 2024 года.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Паводле абвінавачанняў , 2 красавіка 2021 года, маючы намер публічна абразіць намесніка пракурора, ён накіраваў у адрас пракуратуры Віцебскай вобласці электронны ліст. Ён пачынаўся словам "Карэнька" і заканчваецца - "Несмяротны" і меў негатыўную форму ацэнкі службовай асобы, прадстаўляў "зняважлівы сегмент". Ён жа ў гэты дзень, маючы намер публічна абразіць першага намесніка старшыні райвыканкама, накіраваў у адрас райвыканкама ліст, у якім абразіў чыноўніка. Ён быў накіраваны на фармаванне негатыўнай выявы прадстаўніка ўлады. Ліст пачынаўся словам "Лютынскаму" і заканчваўся словамі "ўсё можна", а таксама яшчэ адзін ліст.
Таксама ён парушыў тэрміны дазволу насіць зброю і незаконна захоўваў выбуховыя рэчывы: дымавы порах, які прыдатны да ўтварэння выбуху.
1 верасня 2021 года яму прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму : 2,5 гады абмежавання калоніі без накіравання ў ВУАТ - "хатняй хіміі" - па арт. 369 і тры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму - па ч. 2 арт. 295.
Па падліках выйшаў на волю ў канцы жніўня 2024 г.
30-гадовы жыхар Гомеля, інвалід па слыху, глуханямы, быў асуджаны за абразу "кіраўніка дзяржавы, прадстаўнікоў улады і пагрозы гвалту ў дачыненні да суддзі", быў узяты пад варту ў зале суда. У Зміцера забралі слыхавы апарат. Вызвалены па падліках праваабаронцаў у жніўні 2023 года.
затрыманы 7 жніўня 2021 г. Прад'яўлена абвінавачанне за каментар у тэлеграм-чаце Пінск 97%.
08.04.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі.
27 верасня 2020 года была затрымана і асуджана па адміністрацыйным артыкуле. Пасля суда здарыўся прыступ і яна была змешчана ў псіхлячэбніцу. У Ларысы дэпрэсіўна-трывожнае стан з сіндромам клаўстрафобіі. 6 жніўня 2021 года прыйшлі да яе працу, правялі ператрус і пасля допыту змясцілі ў ІЧУ на трое сутак. 9 жніўня выставілі абвінавачанне па арт. 364 за тое, што яна "грубай фізічнай сілай узяла Пятрова П.П. за руку, тым самым зрушыла яго з месца і не дазволіла яму працаваць, а трэція асобы здзейснілі гвалт над Івановым І.І."
Вызвалена ў маі 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі.
