Галіна Сяргееўна Кніжонак-Максімава
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кніжонак-Максімава Галіна Сяргееўна з'яўляецца супрацоўніцай органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 1930 рублёў. Вынесла прысуд палітвязню Яраславу Пашкову. Ён абвінавачваўся ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь па артыкуле 369-1 Крымінальнага кодэкса і абразе Лукашэнкі паводле часткі 1 артыкула 368 за каментары ў інтэрнэце. Кніжонак-Максімава прысудзіла Яраславу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год і 9 месяцаў з адбываннем у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя таго, абавязала выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічыняў. Вынесла прысуд у дачыненні да Уладзіслава Ганчарова адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса за публікацыі ў інтэрнэце: абразу Лукашэнкі па частцы 1 артыкула 368, абразу прадстаўнікоў улады па артыкуле 369, а таксама здзек з дзяржаўных сімвалаў па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса. Кніжонак-Максімава прызначыла Ганчарову пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама абавязала выплаціць штраф у памеры 50 базавых велічынь.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Працаваў майстрам у філіяле "Мазырскія электрычныя сеткі" РУП "Гомельэнерга".
Затрыманы за каментары на адрас прадстаўнікоў уладаў. Прызнаныя паказанні былі апублікаваныя ў праўладным канале.
Дома двое сыноў 3 і 9 гадоў.
19 верасня 2022 г. суддзя Гомельскага абласнога суда Анатоль Сотнікаў прызнаў Яўгена вінаватым і прысудзіў яму 3,5 гады пазбаўлення волі і 4,2 тыс. рублёў штрафу.
13 студзеня 2023 г. у Мазыры разглядалі яшчэ адну справу супраць Яўгена па арт. 369 КК. Працэс вяла суддзя Галіна Кніжонак у закрытым рэжыме. Па інфармацыі праваабаронцаў, палітвязню прызначылі 1 год і 8 месяцаў пазбаўлення волі, але канчатковы тэрмін пакарання застаўся ранейшым. Таксама суддзя пастанавіла спагнаць з мужчыны 4,2 тыс. рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Апеляцыйную скаргу на гэты прысуд разглядалі 10 сакавіка 2023 г. у Гомельскім абласным судзе.
Яўгена этапавалі з СІЗА-3 у наваполацкую ВК №1 у канцы сакавіка 2023 г.
24.02.2025 выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Кірыл быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мазыры ў жніўні 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яго абвінавацілі па артыкулах "удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
Вызвалены ў красавіку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксандр быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мазыры ў жніўні 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яго абвінавацілі па артыкулах "удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Вядома, што падчас утрымання ў ІЧУ Аляксандр падвяргаўся катаванням: яму не давалі матрац, не давалі магчымасці мыцца, нармальна харчавацца і атрымліваць цёплае пітво. У выніку ягоны стан здароўя значна пагоршыўся.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Спартсмены
Данііл, футбольны фанат, быў затрыманы 4 траўня 2021 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК і СОБРу ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мазыры ў жніўні 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі па артыкулах "удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
Вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Спартсмены
Павел, футбольны фанат, быў затрыманы 4 мая 2021 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК і СОБРу ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мазыры ў жніўні 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі па артыкулах "удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
Вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Спартсмены
Аляксандр, футбольны фанат, быў затрыманы 4 мая 2021 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКу і СОБРу ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мазыры ў жніўні 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі па артыкулах "удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
Вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.