Працаваў майстрам у філіяле "Мазырскія электрычныя сеткі" РУП "Гомельэнерга".
Затрыманы за каментары на адрас прадстаўнікоў уладаў. Прызнаныя паказанні былі апублікаваныя ў праўладным канале.
Дома двое сыноў 3 і 9 гадоў.
19 верасня 2022 г. суддзя Гомельскага абласнога суда Анатоль Сотнікаў прызнаў Яўгена вінаватым і прысудзіў яму 3,5 гады пазбаўлення волі і 4,2 тыс. рублёў штрафу.
13 студзеня 2023 г. у Мазыры разглядалі яшчэ адну справу супраць Яўгена па арт. 369 КК. Працэс вяла суддзя Галіна Кніжонак у закрытым рэжыме. Па інфармацыі праваабаронцаў, палітвязню прызначылі 1 год і 8 месяцаў пазбаўлення волі, але канчатковы тэрмін пакарання застаўся ранейшым. Таксама суддзя пастанавіла спагнаць з мужчыны 4,2 тыс. рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Апеляцыйную скаргу на гэты прысуд разглядалі 10 сакавіка 2023 г. у Гомельскім абласным судзе.
Яўгена этапавалі з СІЗА-3 у наваполацкую ВК №1 у канцы сакавіка 2023 г.
24.02.2025 выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 10.03.2023
невядома.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.