Алег Уладзіміравіч Харошка
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 18 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана або пакінута без змяненняў прыгавораў на не менш як 70 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі.
Суддзя па справе "рэйкавых партызан". Прысуд 34-гадоваму Сяргею Пляшкуну - 16 гадоў пазбаўлення волі і 45-гадоваму Юрыю Сельвічу - 14 гадоў пазбаўлення волі.
Разглядае скаргі на заведама палітычна матываваныя рашэнні судоў першай інстанцыі ў дачыненні да грамадзянскіх актывістаў.
Пакінуў у сіле рашэнне Суда цэнтральнага раёна г. Гомеля ў адносінах да Кудзінава Л.П. і Смеяна В.В.
Знаходзіцца ў рэестры асоб, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных пераследаў арганізацыі "Беларускі дакументацыйны цэнтр".
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 18 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана або пакінута без змяненняў прыгавораў на не менш як 70 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі.
Суддзя па справе "рэйкавых партызан". Прысуд 34-гадоваму Сяргею Пляшкуну - 16 гадоў пазбаўлення волі і 45-гадоваму Юрыю Сельвічу - 14 гадоў пазбаўлення волі.
Разглядае скаргі на заведама палітычна матываваныя рашэнні судоў першай інстанцыі ў дачыненні да грамадзянскіх актывістаў.
Пакінуў у сіле рашэнне Суда цэнтральнага раёна г. Гомеля ў адносінах да Кудзінава Л.П. і Смеяна В.В.
Знаходзіцца ў рэестры асоб, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных пераследаў арганізацыі "Беларускі дакументацыйны цэнтр".
Спіс рэпрэсаваных
Сутнасць абвінавачання праваабаронцам пакуль невядомая.
Суд, які доўжыўся з 9 лютага, прызнаў Дзегцярэнку вінаватым ва "ўваходжанні ў склад экстрэмісцкага фарміравання" і па ч. 3 арт. 361-1 КК яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады.
Ён жа прызнаны вінаватым у "выдзяленні сродкаў любым спосабам у мэтах выкарыстання ў тэрарыстычнай дзейнасці, матэрыяльнага забеспячэння і іншай падтрымкі", асобай, якая раней учыніла злачынства, прадугледжанае арт. 361-1 КК, і па ч. 2 арт. 290-1 КК (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2019 №171-З) яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў са штрафам у памеры 100 базавых велічыняў.
Шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова абвінавачанаму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў 6 месяцаў.
10.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
- Аб'яднанні
- Блогеры
Алег — уладальнік YouTube-канала "Трэці рэгіён Беларусь", быў затрыманы ў студзені 2022 года, калі вярнуўся ў Беларусь на навагоднія святы.
Алега абвінавацілі ў дэананімізацыі сілавікоў і ў тым, што, знаходзячыся за мяжой, ён нібыта працягваў "размяшчаць у сацсетках інфармацыю антыдзяржаўнага характару і прапагандаваць супраціўленне прадстаўнікам улады". На сваім канале ён публікаваў відэа з акцыяў салідарнасці беларусаў у Кіеве, дзе жыў з 2020 года. Таксама яму паставілі "цынічныя каментары" пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
У верасні 2022 года ён быў асуджаны па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, уключаючы "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці". Суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і абавязаў выплаціць буйную кампенсацыю.
У ліпені 2023 года Алега паўторна асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы" — абвінавачванне, якое часта ўжываецца да палітвязняў, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй. У верасьні таго ж году зьявілася інфармацыя, што яго перавялі на турэмны рэжым.
Стала вядома, што ў першай палове лета 2025 года ў дачыненні да Алега адбылося яшчэ адно судовае паседжанне па тым жа артыкуле за "непадпарадкаванне". Разгляд апеляцыйнай скаргі мусіў адбыцца ў сярэдзіне ліпеня.
Андрэй да затрымання жыў і працаваў у Еўропе. Быў затрыманы ў студзені 2025 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па шэрагу артыкулаў, у тым ліку «абраза прадстаўніка ўлады» і «дыскрэдытацыя Беларусі», і ў жніўні таго ж года асуджаны за каментары ў сацыяльных сетках.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
- Аб'яднанні
- Сілавікі
Прычына затрымання гамяльчаніна Вілена Тургунова - каментарыі ў інтэрнэце, у тым ліку негатыўныя ў бок міліцыі.
Вілену Тургунову 55 гадоў. Ягоны бацька родам з Узбекістана, маці беларуска. Вілен скончыў універсітэт у расійскім Навазыбкаве (Бранская вобласць) па спецыяльнасці «правазнаўства». Працаваў Вілен Тургуноў у Чыгуначным РАУС абласнога цэнтру. Там былі сур'ёзныя праблемы. Яшчэ ў 2001 годзе атрымаў вымову за «безадказныя адносіны да службы», у 2002 годзе меў «няпоўную службовую неадпаведнасць», у 2004-м — вымову за «грубае парушэнне службовай дысцыпліны, парушэнне загаду МУС».
Пазней былы міліцыянер працаваў у будаўніча-мантажным трэсце ў Гомелі.
Затрыманы актыўна вёў старонкі ў розных сацыяльных сетках, дзе выказваўся пра палітычныя і сацыяльныя падзеі. За падтрымку Украіны іншыя карыстальнікі сетак называлі яго "бандэраўцам".
Таксама адбывае пакаранне сваяк Вілена Тургунова, Ігар Казубаў.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Аляксандр працаваў інжынерам на адным з прадпрыемстваў горада. Быў асуджаны ў закрытым рэжыме ў Гомельскім абласным судзе.
02.08.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
31.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Сяргей выйшаў на волю 22 лістапада 2025 года.
Вядома, што Антон Хадкевіч працаваў інжынерам-энергетыкам у мінскай фірме, якая ў той час абслугоўвала аб'екты Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Ён быў затрыманы ў лістападзе 2022 г. супрацоўнікамі Гомельскага ГУБАЗіКу і АМАПу на працоўным месцы. Да суда ён знаходзіўся ў СІЗА-3.
Па падліках павінен быў выйсці на волю 24 лістапада 2025 г.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Жанна была затрымана 11 мая 2023 года проста ў школе № 63, куды прыйшла на сустрэчу з настаўніцай свайго дзіцяці. У кастрычніку таго ж года яна была асуджаная па некалькіх крымінальных артыкулах, у тым ліку за "распальванне варожасці".
Па паведамленнях СМІ, падчас пратэстаў 2020 года міліцыя затрымлівала яе па адміністрацыйных артыкулах.
Па падліках праваабаронцаў, Жанна павінна была выйсці на волю зімой 2026 года.
- Аб'яднанні
- Юрысты
Юрыст-прадпрымальнік. Дзмітрыя абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці ці варожасці.
Сутнасць абвінавачання і абставіны справы, акрамя таго, што Зміцер пакідаў у сацыяльных сетках каментары, праваабаронцам пакуль невядомыя.
22.08.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
30.01.2024 адбыўся новы суд над Дзмітрыем. На гэты раз яго абвінавацілі ў паклёпе. Прысуд невядомы. 17.04.2024 павінен адбыцца разгляд апеляцыйнай скаргі.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, былі затрыманыя чатыры чалавекі - іх называюць "спячай ячэйкай экстрэмістаў", якія "мелі" знешнія сувязі "з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць ва Украіне. У іх ліку Дзмітрый.
Усе яны родам з Гомеля і, мяркуючы па пастах у сацсетках, даўно сябравалі, разам удзельнічалі ў міжнароднай гульні ў Beer Pong у Гомелі. Пасля брутальнага затрымання сяброў прымусілі запісаць "пакаянае відэа" і сказаць аб тым, што яны стварылі чат, дзе перапісваліся паміж сабой, а пасля ўварвання РФ ва Украіну нібыта некалькі разоў у перапісках абразілі Лукашэнку, таксама пісалі "няправільныя" каментары. Яшчэ адно абвінавачанне-хлопцы» мелі знешнія сувязі "з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць за Украіну. Мяркуючы па ўсім, менавіта гэта стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы па артыкуле" садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
10.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Выйшаў на волю ў снежні 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, былі затрыманыя чатыры чалавекі - іх называюць "спячай ячэйкай экстрэмістаў", якія "мелі" знешнія сувязі "з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць ва Украіне. У іх ліку Ігар.
Усе яны родам з Гомеля і, мяркуючы па пастах у сацсетках, даўно сябравалі, разам удзельнічалі ў міжнароднай гульні ў Beer Pong у Гомелі.
Пасля брутальнага затрымання сяброў прымусілі запісаць "пакаянае відэа" і сказаць аб тым, што яны стварылі чат, дзе перапісваліся паміж сабой, а пасля ўварвання РФ ва Украіну нібыта некалькі разоў у перапісках абразілі Лукашэнку, таксама пісалі "няправільныя" каментары. Яшчэ адно абвінавачанне-хлопцы» мелі знешнія сувязі "з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць за Украіну. Мяркуючы па ўсім, менавіта гэта стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы па артыкуле" садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
10.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Быў затрыманы ў першых чыслах сакавіка, у раёне вёскі Воранава, Гродзенскай вобласці, ён спрабаваў выехаць з Беларусі ў Літву. Пры аглядзе яго мабільнага тэлефона супрацоўнікамі міліцыі былі знойдзеныя падпіскі на тэлеграм-каналы, прызнаныя ўладамі "экстрэмісцкімі". Спачатку суд арыштаваў Віктара Золотаревского па артыкуле аб распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП), аднак пазней яму прад'явілі абвінавачанне па крымінальных артыкулах з-за рэгістрацыі ў чат-боте "Плана Перамога" і відэа, адпраўленага ў тэлеграм-канал Nexta. На відэа была размова ўкраінскіх вайскоўцаў са сваякамі ў Гомелі.
Залатарэўскі жыў у Мінску і працаваў у вагонным дэпо Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, пражываў у інтэрнаце.
Пасля затрымання быў звольнены.
Ёсць верагоднасць, што выйшаў па памілаванні.
З матэрыялаў абвінавачання вядома, што Кушнароў з выкарыстаннем мабільнага тэлефона са жніўня 2020 года па люты 2022 года неаднаразова размяшчаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» публікацыі, у якіх утрымліваліся абразы Прэзідэнта, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з выкананнем імі сваіх абавязкаў.
Пры гэтым у публікацыях прыводзіліся па меркаванні суда, загадзя ілжывыя і не адпавядаючы рэчаіснасці дадзеныя, якія ганьбілі і прыніжалі гонар і годнасць пацярпелых.
Жыхар Жлобіна, нарадзіўся ў Бабруйску. Яго судзілі за відэа самалётаў у Жлобіне. На судзе казаў, што "быў напалоханы і падумаў, што пачалася і тут вайна". Справу разглядаў суддзя Алег Харошка.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 22 кастрычніка 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Памочнік машыніста ў лакаматыўным дэпо ў Гомелі.
Абвінавачваецца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту.
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў кастрычніку 2025 года.
