Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, былі затрыманыя чатыры чалавекі - іх называюць "спячай ячэйкай экстрэмістаў", якія "мелі" знешнія сувязі "з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць ва Украіне. У іх ліку Дзмітрый.
Усе яны родам з Гомеля і, мяркуючы па пастах у сацсетках, даўно сябравалі, разам удзельнічалі ў міжнароднай гульні ў Beer Pong у Гомелі. Пасля брутальнага затрымання сяброў прымусілі запісаць "пакаянае відэа" і сказаць аб тым, што яны стварылі чат, дзе перапісваліся паміж сабой, а пасля ўварвання РФ ва Украіну нібыта некалькі разоў у перапісках абразілі Лукашэнку, таксама пісалі "няправільныя" каментары. Яшчэ адно абвінавачанне-хлопцы» мелі знешнія сувязі "з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць за Украіну. Мяркуючы па ўсім, менавіта гэта стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы па артыкуле" садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
10.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 01.03.2024:
невядома
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.