Андрэй Віктаравіч Кавальчук
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кавальчук Андрэй Віктаравіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Разглядаў апеляцыйныя скаргі палітвязняў, але ніводную не задаволіў.
Удзельнічаў у разглядзе апеляцыйнай скаргі палітвязня Мікалая Дзядка. Прысуд актывісту вынеслі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкулы 342, 361 і 295-3. Мужчыну прызначылі пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем ва ўмовах агульнага рэжыму. Кавальчук пакінуў прысуд без змен.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кавальчук Андрэй Віктаравіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Разглядаў апеляцыйныя скаргі палітвязняў, але ніводную не задаволіў.
Удзельнічаў у разглядзе апеляцыйнай скаргі палітвязня Мікалая Дзядка. Прысуд актывісту вынеслі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкулы 342, 361 і 295-3. Мужчыну прызначылі пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем ва ўмовах агульнага рэжыму. Кавальчук пакінуў прысуд без змен.
Спіс рэпрэсаваных
Прэс-сакратар "А1".
Ён быў затрыманы 10 снежня і прыгавораны да адміністрацыйнага арышту. Але пасля яго адбыцця на волю ён не выйшаў.
Пасля затрымання на праўладных каналах з'явілася «пакаянае відэа», на якім ён казаў, што нібыта перадаваў трэцім асобам інфармацыю, звязаную з ягонай прафесійнай дзейнасцю. Але ў кампаніі затым заявілі, што Мікалай не меў доступу да дадзеных кліентаў.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, аднак стала вядома , што Мікалая Брэдзелева прызналі невінаватым па ч. 2 арт. 424 КК (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і апраўдалі за недаказанасцю ўдзелу ў здзяйсненні злачынства.
Яго абвінавацілі ў выдзяленні грашовых сродкаў для свядомага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса) — блогера Антона Матолькі абверг дадзенае абвінавачанне.
Па падліках выйшаў на волю ў чэрвені 2025 г.
быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Менску паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў Інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зэльцэра.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Ірына, галоўны рэдактар і дырэктар агенцтва "БелаПАН", была затрымана 18 жніўня 2021 года пасля ператрусаў у яе доме і рэдакцыі агенцтва, а таксама допыту. Першапачаткова яе змясцілі пад варту на 72 гадзіны ў рамках крымінальнай справы па артыкуле "арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх", аднак на волю яна не выйшла і праз 10 сутак была пераведзена ў СІЗА. Пазней абвінавачанне было зменена на ўхіленне ад выплаты падаткаў.
У лістападзе 2021 года стала вядома, што Ірыне таксама прад'явілі абвінавачанне ў "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання". У кастрычніку 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкуле "удзел у экстрэмісцкім фарміраванні", прыгаварылі да пазбаўлення волі і забаранілі займаць пэўныя пасады тэрмінам на пяць гадоў.
Ірына была вызвалена ў снежні 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Арцём, студэнт, упершыню быў затрыманы і моцна збіты пасля акцыі пратэсту — Марша пенсіянераў у лістападзе 2020 года. Тады яго асудзілі па адміністрацыйным артыкуле на 15 содняў.
Аднак 24 сакавіка 2021 года, у дні масавых прэвентыўных затрыманняў перад Днём Волі, яго зноў арыштавалі раніцай у інтэрнаце, нібыта з-за заўважанага сцяга, і пакаралі 25 суткамі адміністрацыйнага арышту. Але ўжо на наступны дзень у тэлеграм-канале прапагандыста Азаронка з'явілася відэа, на якім Арцём прызнаецца ў адміністраванні пабліка. Пазней стала вядома, што яго збівалі дубінкамі, каб прымусіць запісаць гэтае прызнанне.
На волю ён так і не выйшаў, бо супраць яго распачалі крымінальную справу. Пасля Арцёма асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання".
Вызвалены ў студзені 2025 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Двойчы палітзняволенныя
- Журналісты
Мікалай - блогер, журналіст і актывіст анархічнага руху - быў затрыманы 11 лістапада 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК і МУС. Пры затрыманні яго збілі, распылілі ў вочы пярцовы газ і сілком прымусілі зняцца для відэароліка МУС. Пасля затрымання Мікалая катавалі, патрабуючы доступ да тэлеграм-каналаў.
Ён быў асуджаны па абвінавачаннях у арганізацыі пратэстаў і экстрэмізме. У зняволенні яго неаднаразова пакаралі: адпраўлялі ў карцэр, штрафныя ізалятары, абмяжоўвалі ў зносінах. У 2023 годзе Мікалай працягваў атрымліваць спагнанні за найменшыя парушэнні. У 2024 годзе супраць яго распачалі новую справу па артыкуле за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — яе прымяняюць да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць, за выдуманыя парушэнні.
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што ён чацвёрты месяц знаходзіцца ў штрафным ізалятары (ШІЗА).
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Мікалай Дзядок.
