Мікалай — блогер, журналіст і актывіст анархічнага руху — быў затрыманы 11 лістапада 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК і МУС. Пры затрыманні яго збілі, распылілі ў вочы пярцовы газ і сілком прымусілі зняцца для відэароліка МУС. Пасля затрымання Мікалая катавалі, патрабуючы доступ да тэлеграм-каналаў.
Ён быў асуджаны па абвінавачаннях у арганізацыі пратэстаў і экстрэмізме. У зняволенні яго неаднаразова пакаралі: адпраўлялі ў карцэр, штрафныя ізалятары, абмяжоўвалі ў зносінах. У 2023 годзе Мікалай працягваў атрымліваць спагнанні за найменшыя парушэнні. У 2024 годзе супраць яго распачалі новую справу па артыкуле за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — яе прымяняюць да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць, за выдуманыя парушэнні.
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што ён чацвёрты месяц знаходзіцца ў штрафным ізалятары (ШІЗА).
Суд па змене рэжыму 28.06.2022: 2 годы 10 месяцаў турэмнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.