Алена Мікалаеўна Шылько
Алена Мікалаеўна Шылько асабіста прымае непасрэдны ўдзел у палітычна матываваных рэпрэсіях у Рэспубліцы Беларусь, следствам якіх з'яўляецца, у тым ліку, і смерць людзей, якія пераследуюцца дзейным рэжымам.
Шылько выносіць абвінаваўчыя прыгаворы па палітычных справах як мінімум з 2006 года.
Разглядае скаргі на неправамерныя рашэнні сваіх калег, пакідаючы іх у сіле. Праводзіць зачыненыя слуханні.
Вынесла прысуд 5 гадоў пазбаўлення волі Алесю Пушкіну па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: па ч. 3 ст. 130 (наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб) і арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Дадзеная справа мае цалкам палітычна матываваны падтэкст, бо Алесь быў супернікам рэжыму Лукашэнкі і наўпрост выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю.
11 ліпеня 2023 года, Алесь памёр у рэанімацыі пры неўстаноўленых абставінах. Прымаючы да ўвагі той факт, што Алесь быў незаконна асуджаны і пасля памёр падчас адбыцця тэрміну зняволення, ёсць падставы сцвярджаць, што дадзеная супрацоўніца мае наўпроставае дачыненне да дадзенай смерці.
У 2011 годзе Шылько вынесла прысуд актывістам «Маладога фронту» Дашкевічу і Лобаву. Маладыя людзі былі затрыманыя ў Менску 18 снежня 2010 года. Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманне Дашкевіча і Лобава прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную меру міліцыі напярэдадні выбараў. Дашкевіч быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Лобаў — да чатырох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Вынесла прыгавор Дзмітрыю Дароніну, Сяргею Казакову, Уладзіміру Лобану, Віталю Мацукевічу, Яўгену Сакрэту і Алегу Федаркевічу, якія абвінавачваліся па частцы 2 артыкула 293 «Удзел у масавых беспарадках». Шылько прысудзіла ўсім пакараннем у выглядзе 3-3,5 гадоў пазбаўлення волі.
Алена Шылько асудзіла палітвязня студэнта Арцёма Баярскага па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса - Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх і артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса - Стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім. Маладога чалавека пры затрыманні моцна збілі. Таксама ў тэлеграм-канале Азаронка з'явілася відэа, на якім Арцём прызнаецца ў адміністраванні пабліка, прызнанага экстрэмісцкім. Каб прымусіць яго сказаць гэта на відэа, хлопца білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах. Гэта падчас допыту Арцём паведаміў адвакату. Шылько прысудзіла яму ў выглядзе пакарання пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Прысудзіла палітвязню Мію Міткевіч за каментары аб сітуацыі ў краіне да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Асудзіла палітвязня Івана Чараваку і вынесла ў дачыненні да яго прысуд з пакараннем у выглядзе 4 гадоў калоніі.
Такім чынам, Алена Мікалаеўна Шылько нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закона, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, следствам якіх з'яўляецца ў тым ліку і смерць людзей, якія пераследуюцца рэжымам. Яе праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Шылько спрыяюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Марына – беларускамоўная IT-спецыялістка з EPAM, якая таксама займаецца творчасцю. Яна піша артыкулы для беларускай Вікіпедыі, робіць ілюстрацыі, перакладае на беларускую мову і піша вершы. Пасля пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі супраць Украіны яна пераехала ў Грузію, але затым па невядомых прычынах вярнулася ў Беларусь. Неўзабаве яна была затрыманая ў рамках крымінальнай справы і асуджаная па артыкулах «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «фінансаванне ці іншая фінансавая падтрымка вайны».
Былы кіраўнік Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый. Аляксандр Мірскі стварыў турфірму "Сакуб" і затым кіраваў кампаніяй "Нова тур". Таксама ён узначальваў Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый з 2008 па 2013-ы і ў 2014-2019 гадах.
Пра затрыманне Мірскага стала вядома зімой 2023 года - пра гэта распавялі ў прапагандысцкім фільме на АНТ. Там паведамлялася, што мужчына 7 гадоў супрацоўнічаў з польскімі і літоўскімі спецслужбамі, а зараз знаходзіцца пад следствам і абвінавачваецца па артыкуле аб здрадзе дзяржаве.
У сюжэце бел дзярж тэлеканала паведамілі , што Аляксандр перавёў BYPOL у траўні 2021 года каля 800 даляраў ЗША. Варта адзначыць, што BYPOL прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй у лістападзе 2021 года, то бок у момант пераводу ініцыятыва экстрэмісцкай не з'яўлялася.
Па словах сведкаў, Аляксандру сапраўды прапанавалі кампенсаваць шкоду праз фонд, звязаны з прэзідэнтам. Ён пагадзіўся на такую кампенсацыю ў абмен на вызваленне, але ўсё пайшло не па плане. Аляксандр атрымаў адмову, а яго грошы (каля 30 біткоінаў) былі канфіскаваныя. Арганізацыю BYPOL прызналі "тэрарыстычным фармаваннем", і супраць Аляксандра распачалі новую крымінальную справу па артыкуле "Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці".
15 сакавіка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе суддзя Алена Шылько вынесла новы прысуд - 9 гадоў пазбаўлення волі. Хвалі памілавання, якія прайшлі па краіне, палітвязня не закранулі.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
- Аб'яднанні
Сяргея затрымалі ў лютым 2024 году. Спачатку яму далі суткі за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў", а пасля завялі крымінальную справу і перавялі ў СІЗА. Верагодна, справа датычыцца каментароў. Сяргею пагражае ад чатырох да дванаццаці год калоніі.
Хобі Сяргея-музыка. У нулявых ён гуляў у групе "Лясное радыё". Удзельнічаў яшчэ ў некалькіх праектах, перакладаў на беларускую мову замежныя песні.
Сяргей Юр'евіч Горлаў вучыўся ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, пазней скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Працаваў перакладчыкам і рэпетытарам англійскай мовы. Апошняе вядомае месца яго працы - Інстытут імя Сахарава ў Мінску.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Аляксандр быў асуджаны летам 2024 года па артыкулах "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх" і "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці" і прыгавораны да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
У відэа на праўладным канале Павел кажа , што ўдзельнічаў у мітынгах, «хадзіў з пратэстнай сімволікай, выходзіў на праезную частку, рабіў фатаграфіі, сэлфі, цягам чатырох гадоў з яўкай у міліцыю сам не з'яўляўся».
"Маё пакаранне, магчыма, будзе звязана з пазбаўленнем волі", – кажа ён у канцы роліка.
10.09.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
У пачатку верасня 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Асуджаны 29 красавіка 2024 года суддзёй суда Фрунзенскага раёна Мінска да пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі.