Дзмітрый Мікалаевіч Страбкоў
Дзмітрый Мікалаевіч Страбкоў
Коль-ць рэпрэсаваных: 470
Дзень народзінаў: 19 сакавіка 1977
Катэгорыі: Наглядчыкі

Страбкоў Дзмітрый Мікалаевіч з'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
У якасці начальніка папраўчай установы “Турма №8 г. Жодзіна» Страбкоў нясе асабістую адказнасць за жорсткае і бесчалавечнае стаўленне да зняволеных і катаванні, якія да іх прымяняюцца.
Пад кіраўніцтвам Страбкова Турма № 8 (СІЗА) у Жодзіне стала адной з самых жорсткіх у краіне – па рэжыме ўтрымання і ў адносінах да зняволеных. Гэта адзіная папраўчая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь, дзе адначасова сядзяць падследныя і асуджаныя, у тым ліку асоб прыгавораных да пажыццёвага зняволення. Пры гэтым рэжым утрымання для ўсіх аднолькава жорсткі. У прыватнасці зняволеныя падвяргаюцца збіванню, не атрымліваюць перадач, не атрымліваюць лістоў, падвяргаюцца катаванням голадам, адсутнасцю прагулак, утрыманнем у цесных камерах разам з людзьмі без пэўнага месца жыхарства, для дадатковага катавання антысанітарыяй.
За свае злачынствы ўнесены ў санкцыйныя спісы краін ЕС.
Такім чынам дзеянні Страбкова Дзмітрыя Мікалаевіча парушаюць правы грамадзян Рэспублікі Беларусь і нясуць пагрозу іх жыццям. Таксама яны накіраваны на ўмацаванне дзейнага ў краіне рэпрэсіўнага рэжыму.

Страбкоў Дзмітрый Мікалаевіч з'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
У якасці начальніка папраўчай установы “Турма №8 г. Жодзіна» Страбкоў нясе асабістую адказнасць за жорсткае і бесчалавечнае стаўленне да зняволеных і катаванні, якія да іх прымяняюцца.
Пад кіраўніцтвам Страбкова Турма № 8 (СІЗА) у Жодзіне стала адной з самых жорсткіх у краіне – па рэжыме ўтрымання і ў адносінах да зняволеных. Гэта адзіная папраўчая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь, дзе адначасова сядзяць падследныя і асуджаныя, у тым ліку асоб прыгавораных да пажыццёвага зняволення. Пры гэтым рэжым утрымання для ўсіх аднолькава жорсткі. У прыватнасці зняволеныя падвяргаюцца збіванню, не атрымліваюць перадач, не атрымліваюць лістоў, падвяргаюцца катаванням голадам, адсутнасцю прагулак, утрыманнем у цесных камерах разам з людзьмі без пэўнага месца жыхарства, для дадатковага катавання антысанітарыяй.
За свае злачынствы ўнесены ў санкцыйныя спісы краін ЕС.
Такім чынам дзеянні Страбкова Дзмітрыя Мікалаевіча парушаюць правы грамадзян Рэспублікі Беларусь і нясуць пагрозу іх жыццям. Таксама яны накіраваны на ўмацаванне дзейнага ў краіне рэпрэсіўнага рэжыму.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 470
На старонцы: Знойдзена: 470
Сартаванне:
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 261 дзень
folder Катэгорыі спраў: Справа «цюкоў»
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 28.10.1989
Знаходзіўся ў: Турма-8СТ-8, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Прычынай затрымання стала размалёўванне на полі больш за 80 цюкоў з сянажам. Пасля затрымання яго і ягоную жонку даставілі ў Дзяржынскі РАУС, дома быў праведзены ператрус. Да суда  абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў жодзінскую турму №8. Андрэю пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда:

1 год калоніі агульнага рэжыму

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 258 дзён
folder Катэгорыі спраў: Справа «цюкоў»
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 29.03.1977
Знаходзілася ў: Турма-8СТ-8, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163
Я даслаў!
> 10
Вызвалена
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Прычынай затрымання стала размалёўванне на полі больш як 80 цюкоў з сянажам. Пасля затрымання яе даставілі ў Дзяржынскі РАУС, дома быў праведзены ператрус. Да суда абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў жодзінскую турму №8. Вользе пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Вызвалена ў маі 2022 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда:

1 год калоніі  агульнага рэжыму

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~251 дзень
folder Катэгорыі спраў: Справа «цюкоў»
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 05.07.1970
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Знаходзілася ў: Турма-8СТ-8, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163
Я даслаў!
< 10
Вызвалена
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Прычынай затрымання стала размалёўванне на полі больш за 80 цюкоў з сянажам. Пасля затрымання яе даставілі ў Дзяржынскі РАУС, дома быў праведзены ператрус. Да суда  абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў жодзінскую турму №8. Алене пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

10.05.2022 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 31.01.2022
невядома.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 261 дзень
folder Катэгорыі спраў: Справа «цюкоў»
Родны горад: Ганцавічы
Дзень народзінаў: 11.06.1984
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Знаходзіўся ў: Турма-8СТ-8, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Прычынай затрымання стала размалёўванне на полі больш за 80 цюкоў з сянажам. Пасля затрымання яго даставілі ў Дзяржынскі РАУС, дома быў праведзены ператрус. Да суда  абралі меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і змясцілі ў жодзінскую турму №8. Аляксандру пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда:

1 год калоніі  агульнага рэжыму

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 304 дня
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 29.07.1976
Знаходзіўся ў: Турма-8СТ-8, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Аляксея Муравіцкага супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі 27 ліпеня.  Яго дзеянні кваліфікавалі як удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). У дзень выбараў 9 жніўня супрацоўнікі АМАПа затрымалі Муравіцкага на выбарчым участку і збілі на Акрэсціна. 16 жніўня ён выйшаў на Марш і прадэманстраваў атрыманыя падчас збіванняў гематомы. Пратэстанты напісалі яму на спіне «Усіх не заб'еш» – момант перформансу каля КДБ патрапіў на фатаграфіі. Таксама Муравіцкі браў удзел у Маршы 25 кастрычніка – ён з БЧБ-сцягам залез на дах сваёй машыны і крычаў «Жыве Беларусь». Мужчыну затрымалі 27 ліпеня і запісалі з ім "пакаяльнае відэа".

27.05.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда:

1 год пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дзмітрый Генадзьевіч Скрэтуцкі
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
  • Сілавікі
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 461 дзень
Родны горад: Маладзечна
Дзень народзінаў: 19.12.1985
Знаходзіўся ў: ПК-3ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён
Я даслаў!
> 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
  • Сілавікі
Даслаць інфармацыю

Зміцер, прадпрымальнік і былы супрацоўнік міліцыі, быў затрыманы ў ліпені 2021 года і прыгавораны да 12 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля заканчэння тэрміну ён на волю не выйшаў і 4 жніўня таго ж года быў пераведзены ў СІЗА ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

16 лістапада 2021 года Зміцер быў прызнаны вінаватым за «заклікі да пратэстаў і зліў дадзеных сілавікоў» і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.

Ён быў вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 16.11.2021
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Павел Юр'евіч Вінаградаў
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Блогеры
  • Двойчы палітзняволенныя
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 8
У зняволенні: 1612 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 24.04.1988
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Знаходзіўся ў: Турма-1Турма-1, Гродна, вул. Кірава 1, 230023
Я даслаў!
> 20
Гвалтоўнае перамяшчэнне
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Блогеры
  • Двойчы палітзняволенныя
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Павел раней ужо падвяргаўся палітычнаму пераследу. У 2008 годзе ён праходзіў па так званай "справе чатырнаццаці", узбуджанай за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў, і быў прысуджаны да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. З 2010 года Павел з'яўляўся актывістам кампаніі "Гавары праўду".

Пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў ён быў затрыманы 5 студзеня 2011 года. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, а таксама ў здзеках з дзяржаўных сімвалаў. У траўні 2011 года суд прыгаварыў яго да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Увосень таго ж года Павел быў вызвалены ў межах памілавання.

У чарговы раз Павал быў затрыманы 22 снежня 2021 года ў сябе дома, у прыватным доме ў Беразіно, у межах крымінальнай справы, распачатай па артыкулах "распальванне сацыяльнай варожасці", "паклёп на адрас Лукашэнкі", а таксама "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". У сакавіку 2022 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі.

У снежні 2023 года рэжым утрымання Паўла стаў больш жорсткім, і яго перавялі на турэмны рэжым.

11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму былі прымусова перамешчаныя на тэрыторыю Літвы, сярод іх — грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых аказаўся і Павел.

Вырак суда дата невядомая
2 гады абмежаванні волі без накіравання.
Вырак суда 05.05.2011
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вырак суда 10.03.2022
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 10.06.2022
прысуд пакінуты без змены.
Суд па змене рэжыму 06.12.2023
невядома гадоў турэмнага рэжыму.
Вырак суда дата невядомая
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Алесь Віктаравіч Бяляцкі
  • Аб'яднанні
  • Двойчы палітзняволенныя
  • Праваабаронцы
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 8
У зняволенні: 2665 дзён
folder Катэгорыі спраў: Справа ПЦ «Вясна»
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 25.09.1962
Знаходзіўся ў: ПК-9ПК-9, 213410, г.Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Я даслаў!
> 40
Гвалтоўнае перамяшчэнне
  • Аб'яднанні
  • Двойчы палітзняволенныя
  • Праваабаронцы
Даслаць інфармацыю

Аляксандр – старшыня і заснавальнік Праваабарончага цэнтру “Вясна”, былы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. Лаўрэат прэміі Свабоды імя Андрэя Сахарава і іншых міжнародных праваабарончых узнагарод. Ён пяць разоў вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру і ў 2022 годзе стаў яе лаўрэатам .

Раней Аляксандр ужо падвяргаўся крымінальнаму пераследу. 4 жніўня 2011 года ён быў арыштаваны пасля таго, як Літва і Польшча перадалі ўладам Беларусі дадзеныя аб ягоных банкаўскіх рахунках. Яму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры. 24 лістапада 2011 года суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Аляксандр сваёй віны не прызнаў, сцвярджаючы, што сродкі выкарыстоўваліся выключна для праваабарончай дзейнасці. Краіны ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным зняволеным, а прысуд - палітычна матываваным. Вызвалены летам 2014 года па амністыі.

14 ліпеня 2021 года Аляксандр быў зноў затрыманы пасля ператрусу ў кватэры і офісе ў рамках справы па артыкуле "нявыплата падаткаў". У верасні 2022 года гэтая справа была спыненая, аднак яму прад'явілі новыя абвінавачанні — у «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе сваёй віны не прызнаў.

У пачатку лістапада 2023 года Аляксандра змясцілі ў ПКТ па надуманых прычынах. У красавіку–маі 2024 года яго вярнулі ў атрад, аднак да яго працягваюць праяўляць павышаную ўвагу. Ён працуе на дрэваапрацоўцы, атрымлівае спагнанні, пазбаўлены перадач, відэазванкоў і карэспандэнцыі. Вядома, што ў выніку мінулай адсідкі ў Бабруйскай калоніі ў яго ўзніклі праблемы са здароўем, якія захоўваюцца.

13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ў Літву.

Вырак суда 24.11.2011
4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 757526717 рублёў кампенсацыі.
Вырак суда 29.03.2012
140366151 рубель кампенсацыі.
Вырак суда 03.03.2023
10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 5000 базавых велічынь штрафу, прыблізна 188110 рублёў кампенсацыі.
Пратэст пракурора 21.04.2023
прысуд пакінуты без змены.
Юрый Сяргеевіч Бірук
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~548 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Маладзечна 2020
Родны горад: Маладзечна
Дзень народзінаў: 30.01.1979
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Знаходзіўся ў: Турма-8СТ-8, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163
Я даслаў!
> 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Юрый быў асуджаны за тое, што, паводле абвінавачання, 9 жніўня 2020 года на Цэнтральнай плошчы ў Маладзечне, падчас акцыі пратэсту, публічна абражаў Лукашэнку, прыніжаючы тым самым яго гонар і годнасць. Яго прыгаварылі да пазбаўлення волі і ўзялі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.

Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 10.07.2025
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 63 дня
Родны горад: Лунінец
Дзень народзінаў: 24.06.1988
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Аляксандр быў затрыманы ў бацькоў у Лунінцы 7 чэрвеня 2021 года, пасля чаго перавезены ў Мінск, затым — у Жодзіна, дзе яго ўзялі пад варту ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля шэсця ў Курапаты, якое прайшло 1 лістапада 2020 года ў Мінску. Праз два месяцы яго асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.

У лістападзе 2024 года ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да Аляксандра адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.

Вырак суда 09.08.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 22.11.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Максім Віктаравіч Бабіч
  • Аб'яднанні
  • Затрыманыя да 18 гадоў
  • Студэнты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 64 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 26.08.2003
Знаходзіўся ў: СІЗА-1СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
  • Аб'яднанні
  • Затрыманыя да 18 гадоў
  • Студэнты
Даслаць інфармацыю

Максім, студэнт Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа, быў затрыманы 19 кастрычніка 2020 года каля 7.30 раніцы, калі выходзіў з пад'езда і накіроўваўся на вучобу. Яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за блакіраванне дарогі ў мікрараёне Серабранка ў Мінску 13 кастрычніка 2020 года. Максіма абвінавацілі ва «ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Ён быў вызвалены з-пад варты ў залі суда. На момант затрымання і вынясення прысуду Максім быў непаўналетнім, акрамя таго, ён мае сур'ёзныя праблемы са здароўем — загана сэрца.

Вырак суда 22.12.2020
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 504 дня
Родны горад: Клецк
Дзень народзінаў: 10.03.1980
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Сяргей быў затрыманы ў ліпені 2020 года па крымінальнай справе, узбуджанай за абразу Лукашэнкі. Да вынясення прысуду знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Са студзеня 2021 года прайшло чатыры закрытыя судовыя пасяджэнні — без удзелу адвакатаў і сведкаў. З 96 эпізодаў абвінавачання былі даказаны 13. У сакавіку 2021 года Сяргея прыгаварылі да пазбаўлення волі.

Вызвалены ў жніўні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 22.03.2021
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Васіль Аляксеевіч Логвінаў
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 101 дзень
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 08.02.1984
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Васіль быў затрыманы ў траўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за аднаўленне графіці з «дыджэямі перамен» у знакамітым пратэстным двары «Плошча Перамен» па артыкуле «злоснае хуліганства, учыненае групай асоб». У жніўні таго ж года яго прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем і вызвалілі з-пад варты ў зале суда да ўступлення прыгавору ў сілу.

Вядома, што ў кастрычніку 2024 года ў дачыненні да Васіля ў рамках спецвытворчасці разглядалася справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.

Вырак суда 23.08.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 334 рубля кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму 18.10.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~115 дзён
Родны горад: Ждановічы
Дзень народзінаў: 15.11.1969
Я даслаў!
< 10
Выпраўленчыя працы/Штраф
Даслаць інфармацыю

Наталля была затрыманая 30 красавіка 2021 года за выяву сэрцайкаў і надпіс "Жыве Беларусь" на плафоне асвятлення ў ліфце. Яе двойчы запар прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту — усяго на 22 сутак. Аднак пасля адбыцця пакарання супраць яе распачалі крымінальную справу па артыкуле «злоснае хуліганства» і змясцілі пад хатні арышт на тры месяцы. Падчас судовых спрэчак артыкул перакваліфікавалі на больш мяккі — «апаганенне пабудоў і псаванне маёмасці», і ў лютым 2022 года Наталлі прызначылі буйны штраф.

Вырак суда 01.02.2022
150 базавых велічынь штрафу.
Марыя Аляксандраўна Бабовіч
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Праваабаронцы
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 90 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 26.05.1995
Знаходзілася ў: СІЗА-1СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Праваабаронцы
Даслаць інфармацыю

Марыя была затрымана 9 верасня 2020 года і асуджана за надпіс "Не забудзем" на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, які быў застрэлены каля станцыі метро "Пушкінская" падчас пратэсту, які праходзіў 10 жніўня 2020 года ў Мінску.

Вырак суда 08.12.2020
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 211 рублёў кампенсацыі.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0