Ігар Рыгоравіч Кенюх
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кенюх Ігар Рыгоравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў.
Кенюх асабіста браў удзел у катаваннях, збіванні і гвалце ў ІЧУ на Акрэсціна. Пагражаў зняволеным згвалтаваннем.
15 лістапада 2020 года патрабаваў прыбраць з ІЧУ урачоў, якія, на яго думку, праяўлялі залішнюю лаяльнасць да затрыманых і спачувалі ім.
Выступаў сведкам па палітычна матываваных справах у судах.
Па некаторых паказаннях сведак мае схільнасць да педафіліі.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кенюх Ігар Рыгоравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў.
Кенюх асабіста браў удзел у катаваннях, збіванні і гвалце ў ІЧУ на Акрэсціна. Пагражаў зняволеным згвалтаваннем.
15 лістапада 2020 года патрабаваў прыбраць з ІЧУ урачоў, якія, на яго думку, праяўлялі залішнюю лаяльнасць да затрыманых і спачувалі ім.
Выступаў сведкам па палітычна матываваных справах у судах.
Па некаторых паказаннях сведак мае схільнасць да педафіліі.
Спіс рэпрэсаваных
Сяргея затрымалі і асудзілі па справе аб парушэньні грамадзкага парадку падчас масавых акцыяў пратэсту. Вядома, што падставай для ўзбуджэння справы стаў ягоны ўдзел у счэпцы 9 жніўня 2020 года. У той дзень ён быў паранены.
Вызвалены ў студзені 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1.5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Уладзіслаў быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а ў красавіку 2022 года прызнаны вінаватым і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У снежні 2024 года адбылося судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання, як і сам факт прысутнасці на ім Уладзіслава, невядомы.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Дапамога вызваленым
Вольга, актывістка праекту «Краіна для жыцця» і сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, пасля прэзідэнцкіх выбараў удзельнічала ў акцыях пратэсту і неаднаразова падвяргалася затрыманням.
15 лістапада 2020 года яе затрымалі ў двары «Плошчы Перамен», дзе мірныя пратэстоўцы сабраліся на акцыю памяці забітага сілавікамі Рамана Бандарэнкі пад лозунгам «Я выходжу». Пасля гэтага супраць Вольгі распачалі крымінальную справу.
У лютым 2021 года яе асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Праз некаторы час яна пакінула Беларусь.
У кастрычніку 2024 года ў дачыненні да яе адбылося завочнае судовае пасяджэнне па замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
1 кастрычніка 2021 года быў затрыманы ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2024 г.
быў затрыманы 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў канцы лютага 2024 г.
быў затрыманы 29 верасня 2021 у Менску паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў Інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зэльцэра.
11.11.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год 8 месяцаў пазбаўлення свабоды ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Быў затрыманы 30 верасня 2021 у Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
19.10.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом
1 год 7 месяцаў пазбаўлення свабоды ў калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Ваенныя
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
Былы афіцэр, які асудзіў гвалт з боку сілавікоў пасля выбараў 2020 года.
Аляксандр быў затрыманы ў Століне 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
22 жніўня 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Гомелі па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады калоніі агульнага рэжыму,
Быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары "час выносіць смецце" ў публічным тэлеграм-чаце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У канцы сакавіка 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Данііл, студэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Амаль праз паўтары годы яго прызналі вінаватым па артыкуле аб "распальванні варожасці", а таксама за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Падставай для другога абвінавачання стала тое, што падчас пратэстаў ён перавязваў параненую нагу хлопцу, у якога была пашкоджаная шчыкалатка.
Вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
Юрый, начальнік фінансавага аддзела адміністрацыі Ленінскага раёна, быў затрыманы 30 красавіка 2021 года і пяць разоў асуджаны паводле адміністрацыйных артыкулаў, у выніку чаго атрымаў 50 сутак арышту. Пасля гэтага яго перавялі ў СІЗА па абвінавачанні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «абраза Лукашэнкі».
У жніўні таго ж года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў жніўні 2020 года ў Менску, а таксама за рэпост у Telegram.
У красавіку 2024 года Юрый быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Дыяна была затрымана ў траўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за аднаўленне графіці з «дыджэямі перамен» у знакамітым пратэстным двары «Плошча Перамен» па артыкуле «злоснае хуліганства, учыненае групай асоб». Праз 72 гадзіны яна была вызвалена з ІЧУ і змешчана пад хатні арышт. У жніўні таго ж года Дыяну прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання.
Вядома, што ў кастрычніку 2024 года ў дачыненні да яе ў рамках спецвытворчасці разглядалася справа аб замене абмежавання волі.
Кацярына, бухгалтар інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», была затрыманая 18 жніўня 2021 года пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце і змешчаная пад варту на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх».
28 жніўня 2021 года Кацярына была вызвалена пад абавязацельства аб яўцы.
