Ігар Рыгоравіч Кенюх
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кенюх Ігар Рыгоравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў.
Кенюх асабіста браў удзел у катаваннях, збіванні і гвалце ў ІЧУ на Акрэсціна. Пагражаў зняволеным згвалтаваннем.
15 лістапада 2020 года патрабаваў прыбраць з ІЧУ урачоў, якія, на яго думку, праяўлялі залішнюю лаяльнасць да затрыманых і спачувалі ім.
Выступаў сведкам па палітычна матываваных справах у судах.
Па некаторых паказаннях сведак мае схільнасць да педафіліі.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кенюх Ігар Рыгоравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў.
Кенюх асабіста браў удзел у катаваннях, збіванні і гвалце ў ІЧУ на Акрэсціна. Пагражаў зняволеным згвалтаваннем.
15 лістапада 2020 года патрабаваў прыбраць з ІЧУ урачоў, якія, на яго думку, праяўлялі залішнюю лаяльнасць да затрыманых і спачувалі ім.
Выступаў сведкам па палітычна матываваных справах у судах.
Па некаторых паказаннях сведак мае схільнасць да педафіліі.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Вядома, што Марыя, удава Андрэя Зельцэра, у 2020 годзе збірала подпісы за кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую. Пры гэтым у пратэстных акцыях яна ўдзелу не брала, бо ў яе быў маленькі сын.
28 верасня 2021 года Марыя была затрымана ва ўласнай кватэры падчас перастрэлкі паміж яе мужам Андрэем Зельцэрам і супрацоўнікамі КДБ.
У той дзень супрацоўнікі КДБ праводзілі ў Менску ператрусы і затрыманні людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэстных акцыях 2020 года. Калі сілавікі прыйшлі да кватэры Зельцэраў, Андрэй Зельцэр адмовіўся адчыніць дзверы супрацоўнікам праваахоўных органаў, якія былі апранутыя ў цывільнае адзенне і не мелі службовых знакаў адрознення. Ён заблакаваўся ў кватэры разам з Марыяй, узброіўшыся паляўнічай стрэльбай. Пры гэтым абодва вялі відэаздымку таго, што адбываецца.
Пасля таго як дзверы былі ўзламаныя, Зэльцэр адкрыў агонь з паляўнічай стрэльбы па супрацоўніках КДБ, якія ўварваліся ў кватэру. У выніку быў паранены супрацоўнік КДБ Зміцер Федасюк, які ў той жа дзень памёр у шпіталі. Агнём у адказ Андрэй Зэльцэр быў застрэлены.
У траўні 2022 года пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Марыі. Яе абвінавачвалі па артыкуле аб забойстве асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці, здзейсненым агульнанебяспечным спосабам. Справа разглядалася ў асаблівым парадку — як у дачыненні да асобы, які здзейсніў грамадска небяспечнае дзеянне ў стане шалёнасці або захварэў на псіхічныя расстройствы пасля здзяйснення злачынства.
У чэрвені 2022 года суд пастанавіў прымяніць да Марыі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары да акрыяння.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
Павел быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Летам 2022 года яго асудзілі і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі і буйнога штрафу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У лютым 2024 года ў дачыненні да Паўла адбылося судовае разбіральніцтва па абвінавачанні ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў». Доўгі час ён не выходзіў на сувязь, а пасля суда стала вядома, што на яго пачалі новую крымінальную справу.
Паўторна Паўла асудзілі ў чэрвені 2024 года па абвінавачанні ў «паклёпе на Лукашэнку» і зноў прысудзілі да пазбаўлення волі.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Зміцер, стрыт-арт-мастак і IT-спецыяліст, быў затрыманы ў ліпені 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па трох артыкулах, уключаючы «умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных справаў». Вядома, што пры затрыманні супрацоўнікі ГУБАЗіК збівалі Дзмітрыя і здзекаваліся з яго.
У сакавіку 2022 года Змітра прызналі вінаватым у перадачы дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі і выплаты маральнай шкоды «пацярпелым».
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Студэнты
Арцём, актывіст анархічнага руху, быў затрыманы 4 жніўня 2021 года супрацоўнікамі ГУБАЗіКу. Пры затрыманні яны сустрэлі яго словамі "Сардэчна запрашаем у Гестапа!", пасля чаго збівалі, ставілі ў "ластаўку" і пагражалі згвалтаваннем, патрабуючы пароль ад тэлефона. На наступны дзень Арцёма асудзілі па артыкуле 19.1 КаАП (нібыта за агрэсіўныя паводзіны пры дастаўленні ў РУУС) і прызначылі 15-сутачны арышт, аднак пасля яго заканчэння ён на волю не выйшаў.
Першапачаткова Арцёму прад'явілі абвінавачанне па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". У студзені 2022 года яму і іншым фігурантам прад'явілі дадатковыя абвінавачанні - удзел у экстрэмісцкім фарміраванні за падпіску на тэлеграм-канал "Прамень". На момант затрымання канал яшчэ не быў унесены ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў, што адбылося толькі ў лістападзе 2021 года.
У красавіку 2022 года Арцёма прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў павінен быў выйсці на волю зімой 2026 года.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Зміцер, былы дырэктар інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», быў затрыманы 18 жніўня 2021 года пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце. Першапачаткова яго змясцілі пад варту на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы па артыкуле «арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх», аднак на волю ён не выйшаў і праз 10 сутак быў пераведзены ў СІЗА. Пазней абвінавачанне было зменена на ўхіленне ад выплаты падаткаў.
У лістападзе 2021 года стала вядома, што Дзмітрыю таксама прад'явілі абвінавачанне ў "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання". У кастрычніку 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "удзел у экстрэмісцкім фарміраванні" і "ўхіленне ад выплаты падаткаў і збораў", прыгаварылі да пазбаўлення волі, прызначылі буйны штраф і забаранілі займаць пэўныя пасады тэрмінам на пяць гадоў.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Аляксей быў затрыманы 1 ліпеня 2021 года ў Менску супрацоўнікамі ГУБАЗіКу. На наступны дзень суд прызначыў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту, аднак замест вызвалення яго перавялі ў СІЗА — ён стаў фігурантам крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Справа разглядалася па чатырох артыкулах КК: "арганізацыя масавых беспарадкаў", "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання", "распальванне сацыяльнай варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады". Суд праходзіў у закрытым рэжыме, дэталі абвінавачанняў невядомыя.
У красавіку 2022 года суд прыгаварыў Аляксея да 11 гадоў пазбаўлення волі. Пасля суда ў праўладных каналах было апублікавана відэа, дзе сцвярджалася, што Аляксей быў адміністратарам тэлеграм-чата "Каскад". Раней пра яго таксама здымалі відэа на TUT.BY.
У ліпені 2023 года стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА, і 11 жніўня 2023 года яго зноў прызналі вінаватым па новай справе аб "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання", дадаўшы да тэрміна яшчэ 6 месяцаў.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
- Журналісты
Ігар — журналіст "Белсат", раней працаваў у газеце «Беларусы і рынак» і ў беларускай службе "Радыё Свабода", публікаваўся ў расійскіх і ўкраінскіх выданнях. Разам з жонкай, журналісткай Кацярынай Андрэевай, ён напісаў кнігу "Беларускі Данбас" — даследаванне аб ролі беларусаў у вайне на ўсходзе Украіны.
Упершыню яго затрымалі 16 ліпеня 2021 года падчас масавых ператрусаў у незалежных журналістаў па справе аб "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх". У кватэры журналіста правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку і кнігі, пасля чаго яго змясцілі ў ІЧУ. На волю ён выйшаў 26 ліпеня.
У кастрычніку 2024 года стала вядома аб яго паўторным затрыманні. Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі фота Ігара ў кайданках і відэа, дзе ён заявіў, што яго пераследуюць за інтэрв'ю медыя, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкімі». Незадоўга да арышту ў каментары тэлеканалу "Дождж" ён адзначыў, што "Пуцін узяў курс на рэзкую эскалацыю і вядзе краіну да татальнай вайны", а Лукашэнка, на яго думку, "верагодней за ўсё, не хоча наўпрост удзельнічаць у ёй, але вымушаны сутыкацца з узмацненнем ціску Крамля".
У лютым 2025 года Ігару прад'явілі абвінавачанні ў "дыскрэдытацыі Беларусі" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Судовы працэс пачаўся 21 лютага ў Менску. Хадайніцтва аб незалежнай экспертызе суд адхіліў, а 5 верасня таго ж года журналіста прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Выкладчыкі
Таццяна — сузаснавальніца школы маладых менеджэраў публічнага адміністравання Sympa, экспертка даследчага праекта Bipart, магістар паліталогіі.
Яна была затрымана ў Мінску ноччу з 28 на 29 чэрвеня 2021 года ў аэрапорце пры праходжанні пашпартнага кантролю на выезд з краіны. Вядома, што Таццяна збіралася ляцець начным рэйсам у Тбілісі. Пазней стала вядома, што яна была затрыманая ў сувязі з узбуджанай крымінальнай справай. Таццяну даставілі ў ІЧУ на Акрэсціна, а праз некалькі дзён перавялі ў СІЗА.
6 лютага 2023 года ў судзе пачалі разглядаць яе справу па абвінавачанні ў «дапамозе дзеянням, накіраваным на захоп улады», «заклікам да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы» і «распальванні сацыяльнай варожасці». 17 сакавіка таго ж года суд у закрытым рэжыме прыгаварыў Таццяну да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Антон, валанцёр фонду "Краіна для жыцця" і пошукавага атрада "Анёл", быў затрыманы 9 ліпеня 2021 года ў рамках "аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб" і змешчаны ў СІЗА па абвінавачанні ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання.
У кастрычніку 2022 года яму прад'явілі абвінавачанне ў "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам", а ў лістападзе таго ж года Антон быў прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Журналісты
- Юрысты
Людміла — былая генеральная дырэктарка TUT.BY. Працавала ў TUT.BY з 2008 года: спачатку — юрысконсультам, пазней — дырэктаркай. У 2017 годзе ўзначаліла "Тут Бай Медыя".
У траўні 2021 года яе затрымалі ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
У кастрычніку 2022 года КДБ унёс Людмілу ў спіс "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". Пазней ёй таксама прад'явілі абвінавачанні ў "распальванні варожасці" і "закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі".
Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме і доўжыўся больш за два месяцы — усяго адбылося 37 паседжанняў. У сакавіку 2023 года Людміла была прыгаворана да працяглага тэрміну пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Ціхан быў затрыманы і асуджаны за тое, што, паводле версіі СК, учыніў наўмысны наезд на вайскоўцаў унутраных войскаў МУС падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 11 жніўня 2020 года каля арт. м. «Пушкінская» у Менску.
У сакавіку 2022 года яго паўторна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — абвінавачванне, якое часта ўжываецца да зняволеных, якія адмовіліся супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй, і замянілі рэжым на строгі.
У лютым 2026 г. стала вядома, што супраць Ціхана другі раз узбуджана крымінальная справа па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
у Ціхана вялікія праблемы са здароўем: арганізм дрэнна засвойвае ежу, болі ў вачах, пачашчанае сэрцабіцце, скокі ціску, паслабленне імунітэту.
У сярэдзіне сакавіка 2026 г. у судзе Мазырскага раёна адбыўся суд над Ціханам. Яго прызналі вінаватым на падставе ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса і дадалі яму яшчэ паўтара года калоніі ў дадатак да 11 гадоў і сямі месяцаў зняволення.
Утрымліваецца ў СІЗА №3.
| 15.09.2021 | П/о Вейно (уточнение для адреса) |
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Сяргей, сістэмны адміністратар у сферы лакальных сетак і відэаназірання, быў затрыманы 2 кастрычніка 2020 года па справе аб масавых беспарадках і абвінавачаны ва ўдзеле ў тэлеграм-каналах "радыкальнага кірунку", а таксама ў намеры пашкодзіць або знішчыць тры кіёскі "Табакерка".
- Аб'яднанні
- Студэнты
Аляксандра затрымалі 29 верасня 2020 года па справе аб масавых беспарадках і абвінавацілі ва ўдзеле ў тэлеграм-каналах "радыкальнага кірунку", а таксама ў намеры пашкодзіць або знішчыць тры кіёскі "Табакерка".
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Ірына скончыла факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ і апошнія гады займалася сваім невялікім бізнесам, звязаным з кветкамі і вытворчасцю сувеніраў. Яна была затрымана 12 студзеня 2021 года разам з Андрэем Аляксандравым. Ірыну абвінавачвалі ў "фінансаванні пратэстнай дзейнасці" і аплаце штрафаў удзельнікам пратэстаў. Яе асудзілі за "здраду дзяржаве" і "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
1 верасня 2022 года пара ажанілася ў СІЗА-1.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Беларускі журналіст Андрэй, затрыманы 12 студзеня 2021 года разам са сваёй дзяўчынай Ірынай Злобінай, абвінавачваўся ў "фінансаванні пратэстнай дзейнасці" і аплаце штрафаў удзельнікам пратэстаў. Яго асудзілі па шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку "здрада дзяржаве" і "ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні".
1 верасня 2022 года пара ажанілася ў СІЗА-1.
