Аператыўны супрацоўнік ПК-4 УДВП МУС па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелю.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Ганчароў Яраслаў Аляксеевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Саўдзельнік здзекаў з палітвязняў жаночай калоніі ПК №4.
Аператыўны супрацоўнік ПК-4 УДВП МУС па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелю.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Ганчароў Яраслаў Аляксеевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Саўдзельнік здзекаў з палітвязняў жаночай калоніі ПК №4.
Арыштаваная за каментар па справе Зэльцэра. Па словах сваякоў, судзілі яе за відэа і каментары ў Tik-Tok. Аліна пакутуе на эпілепсію. Па справе прызначылі псіхіятрычную экспертызу - перапынак доўжыўся месяц. Дома палітвязню чакае дачка.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Была затрымана ў канцы верасня 2021 года па крымінальнай справе аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (тэлеграм-чата) і за перформанс на гарадскіх могілках, калі кампанія маладых людзей устанавіла на магілу партрэт Лукашэнкі і адкрыла шампанскае.
Вясной 2023 года вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Ірыну арыштавалі 23 жніўня 2021 года за тое, што яна пакідала паведамленні ў тэлеграм-канале "Мазыр 97", які быў прызнаны "экстрэмісцкім". А на першым судовым паседжанні абвінавацілі яшчэ ў "арганізацыі масавых беспарадкаў". У Ірыны Гарашынай засталіся дома дзве дачкі — 7 і 15 гадоў.
Ганна была затрымана ў кастрычніку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яе асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Ганна была вызвалена ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Затрымана 20 верасня па крымінальнай справе за перформанс на гарадскіх могілках, калі кампанія маладых людзей устанавіла на магілу партрэт Лукашэнкі і адкрыла шампанскія. Пасля ІЧУ была адразу пераведзена ў СІЗА.
17.06.2022
По информации от друзей, суды по апелляции ожидаются не раньше августа.
Вырак суда 20.05.2022
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
30 верасня 2021 года была затрымана ў Крупках па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
30.03.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
была затрыманая 29 верасня 2021 года ў Міёрах па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. У сярэдзіне верасня 2022 года пераведзена пад хатні арышт.
Спачатку паведамлялася, што палітвязня абвінавачваюць па артыкулах 369 і 130 Крымінальнага кодэкса, але ў выніку яе судзілі за абразу Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
Кайданкі на палітвязня надзелі ў зале суда. У зняволенні ёй засталося адбыць прыкладна 4 месяцы.
02.05.2023 вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У кастрычніку 2024 г. стала вядома , што на былую палітвязню распачалі новую крымінальную справу. Яе абвінавачваюць па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Пра гэта стала вядома са зводкі здарэнняў, якую апублікавалі ў мясцовай раённай газеце.
22.02.2022
10.02.22 получила открытку с обратным адресом Витебск сизо 2 кам.20
Вырак суда 17.11.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Была затрымана 30 верасня 2021 года ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вызвалена ў верасні 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 12.08.2022:
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
была затрыманая 29 верасня 2021 у Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Была затрыманая 29 верасня 2021 у Менску паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў Інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зэльцэра.
05.01.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
21.10.2022
20/10/2022: Melanie Vogel, member of French Senate, became Natalia's godmother via Libereco https://www.libereco.org/en/pinchuk-berasnieu-nikitsina/
04.06.2022
Jun 2nd, 2022: Special Rapporter for Belarus will forward Natalia's case to the WGAD, Working Group of Arbitrary Detention.
была затрымана 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
19.09.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 10.08.2022:
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
была затрыманая 7 верасня 2021 года па крымінальнай справе аб абразе дзяржаўнага сцяга. Яе, а таксама яшчэ двух мужчын, абвінавацілі ў тым, што яны сарвалі дзяржаўны сцяг на адной з вуліц Гомеля. Вызвалена 23 чэрвеня 2022 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Грамадзянка Расіі. Затрымана 28 траўня 2021 года за твіт, напісаны 23 траўня. Твіт вёў на публікацыю ў "Жывым часопісе" з перадрукам матэрыялу Рускай службы BBC пра інцыдэнт з самалётам Ryanair (на якім ляцеў Раман Пратасевіч). Вікхольм да перадруку дадала свой загаловак: "Чарговае злачынства Лукашэнкі: акт дзяржаўнага авіяпірацтва", прычым фраза "акт дзяржаўнага авіяпірацтва" прыводзілася ў тэксце BBC як рэакцыя МЗС Грэцыі.
01.09.2022 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом і адразу дэпартаваная ў РФ без права ўезду ў РБ на працягу 10 гадоў.
09.09.2021
16.09.2021 состоится суд
Вырак суда 20.09.2021
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.