Ганна Аляксандраўна Кандраценка
Былыя палітвязні
У зняволенні: ~777 дзён
Родны горад: Вайнілы
Дзень народзінаў: 13.04.1985
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
05.02.2025 Памерла праз паўгода пасля выхаду на волю ад анкалогіі, якая была дыягнаставана ў яе яшчэ ў калоніі. Адбыла поўнасцю 3 гады пазбаўлення волі за каментарыі. Нягледзячы на цяжкую хваробу, Ганну не вызвалілі датэрмінова.
Даслаць інфармацыю

Па матэрыялах абвінавачання Ганна на працягу 2021 года ў некалькіх тэлеграм-каналах размяшчала абразлівыя каментары на адрас Лукашэкна А.Г. і іншых прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў. 10 ліпеня 2023 г. Ганну пачнуць судзіць яшчэ раз па артыкуле за "абразу".

У чэрвені 2023 года Кандраценку вярнулі з гомельскай жаночай ВК-4 у Магілёўскую турму, каб над ёй адбыўся суд па другой крымінальнай справе. На гэты раз ёй паставілі ў віну каментар у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» ў дачыненні да Андрэя Баграёнка, інспектара ДАІ Светлагорскага РУУС. Пасада пра яго з'явілася 27 верасня 2021 года, 28 верасня Кандраценка пакінула каментар.

Другі прысуд Ганне - 1 год пазбаўлення волі і 50 базавых велічыняў штрафу.

Шляхам паглынання менш строгага пакарання стражэйшым, у сукупнасці ў Кандраценкі застаўся той жа тэрмін у 3 гады пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. Па абедзвюх крымінальных справах жанчына зараз вінная дзяржаве больш за 5 тысяч беларускіх рублёў.

Жанчына памерла праз паўгода пасля выхаду на волю ад анкалогіі, якая была дыягнаставана ў яе яшчэ ў калоніі ў Гомелі. Перадач і пасылак, па словах экс-палітвязняў , Ганна не атрымлівала. "Маці ж у яе пажылая, на пенсіі, ёй цяжка было, таму мы самі думалі, як ёй дапамагчы можна». Нягледзячы на цяжкую хваробу, Кандраценку не вызвалілі датэрмінова. Больш за тое, з калоніі жанчыну паўторна вывозілі ў СІЗА і ў чарговы раз судзілі па артыкуле 369 КК РБ.

Вырак суда 12.07.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 13.10.2022
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда 11.07.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 10.10.2023
прысуд пакінуты без змены.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Датычныя да рэпрэсій
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0