Яўген Іларыёнавіч Буруноў
Яўген Іларыёнавіч Буруноў датычны да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Буруноў нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі абласнога Віцебскага суда выносіць палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У судовай практыцы Буруноў разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку ягоных рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы выступоўцы супраць дзейнага ў краіне рэжыму. У прыватнасці Буруноў вынес прыгавор хірургу-трансплантолага Аляксею Аляксейчыку з пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два з паловай гады ва ўмовах агульнага рэжыму за заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) або іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (частка 3 артыкула 3). Аляксей Аляксейчык больш за 20 гадоў прапрацаваў урачом-трансплантолагам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Ён правёў мноства аперацый па перасадцы касцявога мозга і лічыцца адным з найлепшых спецыялістаў цэнтра. Таксама вынес прысуд 53-гадоваму жыхару Докшыцаў, Сяргею Грыбовічу, за намер паехаць ваяваць ва Украіну супраць расейскіх войскаў і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 4-х гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У 2023-м годзе прыгаварыў сям'ю палітвязняў Вячаслава Лазарава і Таццяны Пыцько за супрацоўніцтва з каналам Белсат да пяці з паловай і трох гадоў зняволення адпаведна. Такім чынам, Буруноў Яўген Іларыёнавіч нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закона, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Ягоная праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закона. Дзеянні Бурунова садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Журналісты
- Бацькі непаўнагадовых
Журналіст. Вячаславу інкрымінуюць "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
Спачатку Лазарава павезлі ў Следчы камітэт, і амаль суткі родныя не ведалі аб далейшым яго лёсе. Цяпер яго ўтрымліваюць у Віцебскім СІЗА-2.
Суд першай інстанцыі прыгаварыў Лазарава да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы вінаватым па артыкуле аб стварэнні "экстрэмісцкага фарміравання" або ўдзеле ў ім (артыкул 361-1 КК). Вярхоўны суд змяніў пакаранне на 5 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. У ліку вызваленых Вячаслаў Лазараў.
- Аб'яднанні
Вядома, што Аляксей Аляксейчык больш за 20 гадоў працаваў лекарам-трансплантолагам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Ён лічыцца адным з лепшых спецыялістаў цэнтра, які правёў мноства аперацый па перасадцы касцявога мозга.
Вясной 2022 года сілавікі атрымалі доступ да ўнутранага чату супрацоўнікаў РНПЦ, дзе абмяркоўвалі "палітычную сітуацыю ў Беларусі, працу незалежнага прафсаюза "Панацэя" і гэтак далей". Выданне меркавала, што затрыманне трансплантолага звязана з гэтым чатам.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэстах, удзел у тэлеграм-каналах і чатах, прызнаных экстрэмісцкімі, а таксама за "абразу" прадстаўнікоў улады.
Пры затрыманні быў моцна збіты. Лабарант у тэхналагічным каледжы.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Павел Нікіценка.
- Аб'яднанні
- Сфера паслуг
Юрыя затрымалі на працы 19 лістапада 2021 году. Асудзілі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, пасля чаго завялі крымінальную справу і перавялі ў СІЗА.
Адбываў пакаранне спачатку ў ВК-2, у снежні 2023 года быў пераведзены ў ВК-22.
У жніўні 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Жыхар Віцебска быў затрыманы ў канцы верасня 2021 года па крымінальнай справе аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (дваровага тэлеграм-чата).
У пачатку кастрычніка выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.