Наталля Уладзіміраўна Пратасавіцкая мае дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Пратасавіцкая нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска выносіла палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь.
У прыватнасці, выносіла рашэнні аб арыштах дэмакратычных актывістаў у перыяд выбарчай кампаніі 2006 года.
Таксама выносіла прысуды дэманстрантам у снежні 2010 года.
У лютым 2011 года прыгаварыла гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута да 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту ў беларускай сталіцы 19 снежня 2010 года.
За свае злачынствы была ўнесена ў санкцыйныя спісы краін ЕС
Такім чынам Пратасавіцкая Наталля Уладзіміраўна нясе адказнасць за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі.

Андрэй – гарадзенскі журналіст, публіцыст і сябра “Саюзу палякаў Беларусі”. У 2011 годзе яго асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 2 гады па абвінавачанні ў паклёпе на Лукашэнку. Ён быў вызвалены ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе. У 2012 годзе супраць яго распачалі новую крымінальную справу за публікацыі ў СМІ, але ў 2013 годзе яна была закрытая за адсутнасцю складу злачынства. Увосень таго ж года ён быў вызвалены ад адбывання пакарання па першай справе.
25 сакавіка 2021 года Андрэя зноў затрымалі. Яго абвінавацілі ў распальванні варожасці і закліках да санкцый. У абвінавачанні фігуравалі артыкулы аб беларускіх пратэстах 2020 года, абароне польскай меншасці і публікацыі аб нападзенні СССР на Польшчу ў 1939 годзе. Ён правёў у СІЗА больш за 1,5 гады і быў асуджаны ў лютым 2023 года.
Вядома, што Андрэй адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. У цяперашні час ён працягвае падвяргацца ціску, пазбаўлены спатканняў і перадач. Таксама ад яго няма званкоў.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.