Руслан Хікметовіч Машадзіеў
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №1. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
Ціснуў на зняволенага Іллю Бараноўскага, з-за чаго ў яго значна пагоршылася здароўе.
Менавіта пры яго кіраўніцтве, 25 красавіка 2023 года, з калоніі быў шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу Віктар Бабарыка. У дадзенай калоніі сістэматычна жорстка збіваюць асуджаных.
Да пасады начальніка, гэтак жа прымаў непасрэдны ўдзел у збіцці асуджаных, дапамагаючы былому начальніку калоніі.
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №1. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
Ціснуў на зняволенага Іллю Бараноўскага, з-за чаго ў яго значна пагоршылася здароўе.
Менавіта пры яго кіраўніцтве, 25 красавіка 2023 года, з калоніі быў шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу Віктар Бабарыка. У дадзенай калоніі сістэматычна жорстка збіваюць асуджаных.
Да пасады начальніка, гэтак жа прымаў непасрэдны ўдзел у збіцці асуджаных, дапамагаючы былому начальніку калоніі.
Спіс рэпрэсаваных
Пасадзілі ў брэсцкае СІЗА Дзмітрыя Шчурко У снежні 2020 года яго асудзілі за "скрадзеную ў амапаўца рацыю" — атрымаў "хатнюю хімію". Пасля затрымліваўся прэвентыўна (на гадавіну выбараў, перад Днём незалежнасці-2021). Атрымліваў штраф па арт.19.11 КаАП за рэпост. Таксама ў Зміцера са жніўня 2020 г. прайшло не менш за 5 ператрусаў. На гэты раз прэтэнзіі да Дзмітрыя ўзніклі па артыкуле 368. 9 лістапада 2021 года яго забралі ў ІЧУ, і праз пару дзён перавялі ў СІЗА-7. 14.01.2022 года быў вынесены другі прыгавор. У мужчыны дома засталіся 2 дзеці.
У пачатку сакавіка 2024 г. быў вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2, 5 гады калоніі агульнага рэжыму і 50 б.в. штрафу
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Пенсіянер МУС. Скончыў ВДУ ім. Машэрава.
Яму прад'явілі абвінавачанні па арт. 342, арт. 368 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Падчас суда знаходзіцца пад вартай.
Якаў цікавіцца журналістыкай, фізікай, рэлігіяй, філасофіяй, аўтамабілямі.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены 12 чэрвеня 2023 г.
29 верасня 2021 года быў затрыманы ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Па падліках праваабаронцаў, палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
Гукарэжысёр. 29 верасня 2021 года быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
За час зняволення Арцёму не аказвалася медыцынская дапамога з праблемамі вуха- і ён аглух на адно вуха.
30.12.2023 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Яўген на судзе віну не прызнаў (а менавіта не прызнаў намер на "распальванне варожасці"). Тым не менш, Яўгена прызналі вінаватым менавіта ў гэтым: маючы намер, распальваў варожасць у дачыненні да сілавікоў, а таксама абразіў іх. Усё гэта зрабіў шляхам допісаў у нейкім тэлеграм-чаце.
Па падліках праваабаронцаў, палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вызвалены ў лютым 2024 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У Глеба ёсць 2-гадовая дачка.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 палітвязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . Сярод вызваленых Глеб Гладкоўскі.
быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
08.03.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сцяпан быў затрыманы па справе аб пратэстах у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года і асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках". Яго абвінавацілі ў спробах ударыць міліцыянтаў, а таксама ва ўдары па шчыце, які зачапіў нагу супрацоўніка АУС Паліводы.
На судзе Сцяпан растлумачыў, што спрабаваў прайсці міма, але яго штурхнулі шчытом, ён упаў, рассек калена. Паводле яго слоў, жэст, які на відэа выглядаў як кідок, насамрэч быў спробай паправіць рукаў.
Ён быў вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Інцыдэнт, за які асудзілі петрыкаўца, прадпрымальніка Дзмітрыя Ляўковіча, адбыўся ў лістападзе мінулага года, паведамляе "Палеская Вясна". Пасля такога жорсткага затрымання Зміцера Ляўковіча даставілі ў лякарню са страсеннем мозгу і мноствам гематам. Пасля таго як ён ачуўся, улады пасадзілі яго на 15 сутак за непадпарадкаванне міліцыянтам. Увесь тэрмін зняволення ён адбыў. У жніўні 2021 года пачаўся суд па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. Міліцыянты, якія збілі Дзмітрыя, адчулі сябе абражанымі тым, што падчас збіцця ён крыкнуў "Адпусціце, п***ры!" . Дзмітрыю прысудзіў 2 гады абмежавання волі без накіравання .
15 сакавіка 2022 года суддзя Аношка разгледзеў яшчэ адну крымінальную справу супраць Дзмітрыя за абразу і прысудзіў пазбаўленні волі ў калоніі.
У лістападзе 2023 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Пасля вызвалення на Зміцера працягнулі ціск, пагражалі ўстановай яшчэ адной крымінальнай справы. Таксама пагражалі ягонай сям'і.
1.5 гады пазбаўлення волі ў калоніі
Асуджаны 9 чэрвеня 2021 года за абразу прадстаўніка ўлады.
18.04.2022 асуджаны паўторна, чакае этапавання ў калонію.
| 19.10.2021 | 16.09.2021. поставлен на учёт как склонный к экстремизму. |
1,5 гады абмежавання волі. 18/04.2022 замена рэжыму на калонію ўзмоцненага рэжыму з тэрмінам 5 месяцаў 8 дзён.
24.09.2022 вызвалены пасля заканчэння тэрміну пакарання.
Вадзім быў затрыманы 7 жніўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «распальванне варожасці». У сакавіку 2022 года яго асудзілі за паведамленні, пакінутыя ў тэлеграм-чаце «Пінск 97%», у якіх, паводле абвінавачання, ён «заклікаў да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў, супрацоўнікаў пракуратуры і суддзяў».
Вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
Юрый, начальнік фінансавага аддзела адміністрацыі Ленінскага раёна, быў затрыманы 30 красавіка 2021 года і пяць разоў асуджаны паводле адміністрацыйных артыкулаў, у выніку чаго атрымаў 50 сутак арышту. Пасля гэтага яго перавялі ў СІЗА па абвінавачанні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «абраза Лукашэнкі».
У жніўні таго ж года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў жніўні 2020 года ў Менску, а таксама за рэпост у Telegram.
У красавіку 2024 года Юрый быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Станіслава асудзілі за "пагрозу забойствам" супрацоўніку RT Канстанціну Прыдыбайлу і за "распальванне нацыянальнай варожасці" ў дачыненні да рускіх. Нагодай стала тое, што 14 верасня 2020 года ён патэлефанаваў Прыдыбайла па нумары, апублікаваным у "Чорнай кнізе Беларусі", і вымавіў пагрозу, а таксама яго выказванні на інтэрнэт-парталах, у тым ліку фразу "добры маскаль — мёртвы маскаль".
Падчас суда паведамлялася, што ў мэтах бяспекі Прыдыбайла часова перавезлі ў пасольства Расіі ў Мінску; ён прысутнічаў на працэсе толькі ў дзень спрэчак і заявіў грамадзянскі пазоў за "маральныя пакуты".
У лістападзе 2022 года Станіславу ўзмацнілі жорсткасць рэжыму ўтрымання, перавёўшы з папраўчай установы адкрытага тыпу ў калонію. Па дадзеных праваабаронцаў, у зняволенні ў яго рэзка пагоршылася здароўе, у тым ліку зрок; лекары дыягнаставалі дыябетычную рэтынапатыю, лячэнне якой было перапынена пасля пераводу ў калонію.
У траўні 2024 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
Антон — музыка, іграе на струнных і ўдарных інструментах; быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам падчас святкавання дня нараджэння вакалісткі гурта IRDORATH Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі ў межах крымінальнай справы.
У снежні таго ж года быў прызнаны вінаватым па артыкуле "арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях" — за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску.
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
