Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Спявачка. 3 жніўня на тэрасе бара «Банкі-Бутэлькі» на Зыбіцкай прайшоў вулічны канцэрт Мэрыем. Сярод песень, якія яна выканала, былі і творы ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы». У прыватнасці, песня «Обіймі». Гледачоў на канцэрт сабралася шмат. Яны публікавалі відэа ў сацсетках, нярэдка са стыкерамі ў жоўта-сініх колерах і іншымі знакамі падтрымкі Украіне. На наступны дзень Мэрыем была затрымана.
Сяргея затрымалі ў снежні 2021 года за распаўсюд "пратэстных" газет, але падчас следства колькасць артыкулаў Крымінальнага кодэкса, паводле якіх яго абвінавачвалі, вырасла да пяці. На судзе справу накіроўвалі на дадатковае следства, падчас якога Сяргея ўключылі ў пералік "тэрарыстаў".
У снежні 2022 года яго асудзілі па шэрагу крымінальных артыкулаў, уключаючы "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Кацярына была затрымана ў пачатку верасня 2022 года разам з мужам за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга і сцяга Украіны на фасадзе шматпавярховага дома ў Менску па абвінавачванні ў хуліганстве.
Праз два тыдні пасля іх затрымання Міністэрства ўнутраных спраў прызнала экстрэмісцкім фармаваннем канал у дадатку Zello, праз які мінчукі каардынавалі акцыю.
У красавіку 2023 года Кацярыну прызналі вінаватай па артыкулах "стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
У канцы 2020 года ён у тэлеграм-канале пакінуў каментар, які "зневажаў годнасць" тады яшчэ міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева. Таксама, паводле версіі абвінавачання, Ларын пакінуў каментар у дачыненні да Лукашэнкі — пост прызнаны абразлівым. І 24 лютага 2022 года ў дваровым тэлеграм-чаце мікрараёна "Малінаўка" Ларын выказаўся аб "спецыяльнай ваеннай аперацыі". Самі каментары на судзе не агучваліся.
На працэсе палітвязень прызнаў віну і пацвердзіў, што ён сапраўды пакідаў каментары.
15.09.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 22.09.2022:
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Затрыманы разам з жонкай, палітвязняй Вікторыяй Ждановіч 3 жніўня 2022 года. Спачатку яго асудзілі на 12 сутак арышту, затым затрымалі ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Паліна - жонка палітвязня журналіста Дзмітрыя Лукшы, які ўтрымліваецца за кратамі па тых жа артыкулах (дапамога ў дыскрэдытацыі) Рэспублікі Беларусь і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Акрамя пазбаўлення волі Паліне прысудзілі штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў).
Вырак суда 02.12.2022:
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.