Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Згодна з раскладам судоў, справааб заменеабмежаванняволіна пазбаўленневоліў калоніі разглядалася27 лістапада 2024 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.
Вырак суда 21.03.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Суд па змене рэжыму 27.11.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
З 2002 па 2005 год ён быў дырэктарам па медыцынскай частцы кампаніі Глобалфарма. Пасля перайшоў у кампанію Sanofi-Aventis (цяпер – проста Sanofi) на пасаду дырэктара. У 2023 годзе Сяргей перайшоў у "Навамедыка". Гэта буйная кампанія, якая займаецца аптовым гандлем фармацэўтычнымі вырабамі, а таксама мае ўласную клініку ў Мінску.
21 чэрвеня 2025 года Сяргей быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.
Архітэктар і рэстаўратар, якога затрымалі 14 лютага 2024 года падчас масавых затрыманняў і ператрусаў у архітэктараў. Пазней стала вядома, што яго абвінавацілі па арт. 342 КК РБ. У Рамана двое маленькіх дзяцей. Другое дзіця нарадзілася падчас зняволення. Аўтар рэстаўрацыі к-т Перамога, мінскай фабрыкі-кухні, Галоўпаштамта, Лідскага і Гродзенскага піваварняў, актыўны ўдзельнік кампаніі ў абарону Асмалоўкі.
Вырак суда 28.06.2024
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Суд па змене рэжыму 25.03.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Архітэктар, якога затрымалі 14 лютага 2024 года падчас масавых затрыманняў і ператрусаў у архітэктараў. Пазней стала вядома, што яго абвінавацілі па арт. 342 КК РБ.
Па матэрыялах абвінавачання 37-гадовы Ілля Булье, 23 жніўня 2020 года, знаходзячыся на тэрыторыі горада Мінска, прыняў удзел масавай акцыі пратэсту на праспекце Незалежнасці, парушаў грамадскі парадак, блакіраваў і заступаў шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту.
Іллю затрымлівалі таксама 19 кастрычніка 2020 г. за ўдзел у аналагічнай акцыі.
Затрыманы 9 верасня 2020 г., у кватэры Іллі Салея адбыўся ператрус, а яго самога даставілі на допыт у Следчы камітэт.
Следчы камітэт заявіў, што Ілля Салей падазраецца ў крымінальным злачынстве па ч. 3 арт. 361 КК РБ.
11 верасня быў пераведзены ў СІЗА-1 г. Мінска. 16 кастрычніка мера стрымання ў дачыненні да Іллі Салея была зменена на хатні арышт. 16 красавіка 2021 года мера стрымання Іллі Салею змянілі з хатняга арышту на заклад. Салей заставаўся ў статусе абвінавачанага і быў абавязаны з'яўляцца па выкліку следчых органаў і суда. Быў змушаны з'ехаць з РБ.
Затрымана ў выніку масавага рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 года на сваякоў палітвязняў і людзей, якія выказвалі салідарнасць з палітвязнем.
Вырак суда 07.10.2024
4 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 500 базавых велічынь штрафу.
Мінчука Кірылу Іванова асудзілі за каментар аб супрацоўніку памежнай службы на два гады "хатняй хіміі". Крымінальную справу на яго завялі за восеньскі каментар 2021 года ў тэлеграм-канале "Вусы Лукашэнкі" пад відэаролікам аб начальніку аддзела сувязі Дзяржпагранкамітэта. У час адбывання пакарання ў мужчыны ў тэлефоне знайшлі перапіску, у якой мінчанін выказваў падтрымку Украіне. На Кірылу пачалі моцна ціснуць і пагражалі адправіць у калонію. Праз пагрозу небяспекі мужчына з'ехаў з Беларусі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.