Галіне Краснянскай 67 гадоў. Родам з Бабруйска, верагодна, з сям'і вайскоўца-у сацсетках паказана, што яна нарадзілася ў «ваенным мястэчку Кісялевічы». Калісьці там быў буйны вайсковы гарнізон і школа была створана як раз для дзяцей вайскоўцаў. Пасля школы паехала ў Менск вучыцца на хіміка ў беларускім тэхналагічным інстытуце (цяпер — Галін. яе сацсеткам. Напрыклад, з 1981-га па 1986-ы ў частцы № 48819, якая базавалася ў прасавецкай частцы Германіі-ГДР. Верагодна, пасля яна пераехала ў Швецыю. Яна павінна мець і шведскае грамадзянства. Невядома, калі жанчына вярнулася ў Беларусь, але не раней за вясну 2023-га года. Дата затрымання невядомая таксама. Артыкул, па якім абвінавачваюць Галіну часцей за ўсё азначае ахвяраванне беларускім добраахвотнікам ці на дапамогу Украіне.
21 чэрвеня 2025 года Галіна была вызвалена пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезена ў Літву.
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.