Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Супрацоўніка дэлегацыі ЕС у Беларусі і прапаведнік царквы ЕХБ "Дабравестка". Па словах афіцыйнага прадстаўніка ЕС, які пажадаў застацца ананімным, Хіла быў затрыманы супрацоўнікамі беларускага КДБ ля будынка дэлегацыі ЕС 24 красавіка 2024 года. пасля знаходжання на Акрэсціна быў узяты пад варту і ўтрымліваецца ў новым СІЗА ў Калядзічах.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Мікалай Хіла.
Вырак суда 30.12.2024
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Затрымана разам з мужам Аляксеем. Згодна з судовым раскладам, з Людмілы і Аляксея хочуць праз суд спаганяць грошы на ўтрыманне дзяцей, пакуль яны пад вартай.
У Людмілы 3 дзіцяці, двое з іх непаўналетнія.
Вырак суда 29.11.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сківічна-тварнай хірург, беларуская пісьменніца, перакладчыца, двухразовая чэмпіёнка Беларусі па таэквандо. Алена-сястра актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі.
Папярэдне Алену абвінавачваюць па арт. 342 ч. 1. верагодна, жанчына знаходзіцца ў СІЗА. У сям'і дома чацвёра дзяцей.
Затрыманы разам з жонкай Людмілай. Згодна з судовым раскладам, з Людмілы і Аляксея хочуць праз суд спаганяць грошы на ўтрыманне дзяцей, пакуль яны пад вартай.
Вырак суда 28.11.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У відэа на праўладным канале Павел кажа , што ўдзельнічаў у мітынгах, «хадзіў з пратэстнай сімволікай, выходзіў на праезную частку, рабіў фатаграфіі, сэлфі, цягам чатырох гадоў з яўкай у міліцыю сам не з'яўляўся».
"Маё пакаранне, магчыма, будзе звязана з пазбаўленнем волі", – кажа ён у канцы роліка.
10.09.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
У пачатку верасня 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 19.07.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Зміцер быў затрыманы пасля таго, як тэлеграм-чат "Атоліна" быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем" па рашэнні КДБ ад 31 жніўня і ўнесены ў адпаведны пералік МУС 6 верасня.
МУС указвае імёны ўдзельнікаў фарміравання. Гэта Павел Іваноў, Дзмітрый Цікуноў, Яўгенія Маставая (Грыгорык), Павел Беланіцкі, Аляксей Сямёнаў, Юрый Антановіч, Аляксандр Зайцаў і Уладзімір Палех.
Пракарур запытаў Зміцеру 3 гады пазбаўлення волі, але суд у выніку прызначыў 2.5 гады пазбаўлення.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2025 года.
Вырак суда 27.05.2024
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Барыс быў затрыманы ў студзені 2024 года і вясной таго ж года асуджаны па некалькіх крымінальных артыкулах, уключаючы "абразу прадстаўнікоў улады і Лукашэнкі" і "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі.
Па стане на пачатак снежня 2025 г. знаходзіўся ўшпіталіпры СІЗА№1 на аперацыі .
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 16.05.2024
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Арцём — грамадзянін Украіны, пражываў у Беларусі з 2009 года, у апошнія гады працаваў дыджэем у Брэсце, Кобрыне і Мінску.
Па словах яго маці, у студзені 2023 года Арцёма выклікалі ў міграцыйную службу і прапаноўвалі прайсці паліграф. Неўзабаве пасля гэтага да яго дадому прыходзілі невядомыя ў цывільным адзенні, а 27 студзеня ён перастаў выходзіць на сувязь. Маці неаднаразова звярталася ў КДБ, аднак ёй не паведамілі прычын затрымання, толькі заявіўшы, што Арцём "уяўляе пагрозу Рэспубліцы Беларусь".
У траўні 2024 года яго асудзілі па артыкуле "агентурная дзейнасць" і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
бізнэсмэн, сузаснавальнік кампаніі Industrial Kinetic Lab, якая вырабляе абсталяванне для апрацоўкі каменя. Таксама ён былы дырэктар дэпартамента бяспекі ў групе кампаній "Белагра". А да нядаўняга часу быў дырэктарам кампаніі "Молпак", якая займаецца аптовым гандлем малачкі. У канцы студзеня 2024 года бізнесмен быў уключаны як адзін з арганізатараў "экстрэмісцкага фарміравання Трыяліт". Гэта дваровы чат таварыства, які кіруе новабудоўлямі ў Мінску, дамамі па вуліцы Багдановіча 126, 128 і 130.
23.07.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Выйшаў на волю ў верасні 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 03.05.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Менску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Вольга поўнасцю прызнала віну. У якасці сведкі на судовым паседжанні выступаў муж Вольгі.
Мінчанку апазналі па пратэстнай фатаграфіі, якую знайшлі ў Instagram. Пасля абвяшчэння прысуду Вольгу вызвалілі ў судовай зале, а меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыездзе.
Вольга Нікіфарава мае вышэйшую адукацыю, самазанятая.
Вырак суда 24.04.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.