Брабаншчык беларускага рок-гурта NIZKIZ. Створана ў 2008 годзе ў Магілёве.
У студзені 2024 года былі затрыманыя трое ўдзельнікаў групы: Аляксандр Ільін, Сяргей Кульша, Дзмітрый Халяўкін . З Аляксандрам Ільіным было запісана "пакаянае" відэа. Таксама паведамлялася, што музыкаў затрымалі па вяртанні ў Беларусь. Яны працягвалі жыць на радзіме, але часам выязджалі на канцэрты за мяжу.
Па дадзеных праваабаронцаў, 8 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва над музыкамі адбыўся суд па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
29.01.2024 стала вядома, што музыкаў перавялі ў следчы ізалятар у Мінск. Судзячы па ўсім, на іх завялі крымінальныя справы. Якія менавіта "злачынствы" ставяць у віну ўдзельнікам гурта, у дадзены момант невядома.
Вырак суда 20.03.2024:
2,5 гады абмежавання волі без накіравання
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.