З 2010 года актыўна судзіць актывістаў і беларусаў, якія адважыліся выйсці на вуліцу ў дзень пратэстаў. Праз яе рукі прайшлі прадстаўнікі напэўна ўсіх палітычных партый і рухаў. Да 21 года судзіла па адміністрацыйных справах, а зараз адпраўляе людзей на рэальныя тэрміны. Агульная сума вядомых прысудаў па адміністрацыйных справах штрафаў - 102527.5 руб і сутак - 1949. Сума тэрмінаў пазбаўлення і абмежавання волі ідзе на дзясяткі гадоў.
З 2010 года актыўна судзіць актывістаў і беларусаў, якія адважыліся выйсці на вуліцу ў дзень пратэстаў. Праз яе рукі прайшлі прадстаўнікі напэўна ўсіх палітычных партый і рухаў. Да 21 года судзіла па адміністрацыйных справах, а зараз адпраўляе людзей на рэальныя тэрміны. Агульная сума вядомых прысудаў па адміністрацыйных справах штрафаў - 102527.5 руб і сутак - 1949. Сума тэрмінаў пазбаўлення і абмежавання волі ідзе на дзясяткі гадоў.
Аляксандр быў асуджаны восенню 2024 года па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх" і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 29.10.2024
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Ігар — журналіст "Белсат", раней працаваў у газеце «Беларусы і рынак» і ў беларускай службе "Радыё Свабода", публікаваўся ў расійскіх і ўкраінскіх выданнях. Разам з жонкай, журналісткай Кацярынай Андрэевай, ён напісаў кнігу "Беларускі Данбас" — даследаванне аб ролі беларусаў у вайне на ўсходзе Украіны.
Упершыню яго затрымалі 16 ліпеня 2021 года падчас масавых ператрусаў у незалежных журналістаў па справе аб "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх". У кватэры журналіста правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку і кнігі, пасля чаго яго змясцілі ў ІЧУ. На волю ён выйшаў 26 ліпеня.
У кастрычніку 2024 года стала вядома аб яго паўторным затрыманні. Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі фота Ігара ў кайданках і відэа, дзе ён заявіў, што яго пераследуюць за інтэрв'ю медыя, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкімі». Незадоўга да арышту ў каментары тэлеканалу "Дождж" ён адзначыў, што "Пуцін узяў курс на рэзкую эскалацыю і вядзе краіну да татальнай вайны", а Лукашэнка, на яго думку, "верагодней за ўсё, не хоча наўпрост удзельнічаць у ёй, але вымушаны сутыкацца з узмацненнем ціску Крамля".
У лютым 2025 года Ігару прад'явілі абвінавачанні ў "дыскрэдытацыі Беларусі" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Судовы працэс пачаўся 21 лютага ў Менску. Хадайніцтва аб незалежнай экспертызе суд адхіліў, а 5 верасня таго ж года журналіста прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.