Вікторыя Валер'еўна Шабуня
Вікторыя Валер'еўна Шабуня
Коль-ць рэпрэсаваных: 52
Адміністратыўных спраў: 10
Дзень народзінаў: 27 лютага 1974
Катэгорыі: Суддзі

З 2010 года актыўна судзіць актывістаў і беларусаў, якія адважыліся выйсці на вуліцу ў дзень пратэстаў. Праз яе рукі прайшлі прадстаўнікі напэўна ўсіх палітычных партый і рухаў. Да 21 года судзіла па адміністрацыйных справах, а зараз адпраўляе людзей на рэальныя тэрміны. Агульная сума вядомых прысудаў па адміністрацыйных справах штрафаў - 102527.5 руб і сутак - 1949. Сума тэрмінаў пазбаўлення і абмежавання волі ідзе на дзясяткі гадоў.

З 2010 года актыўна судзіць актывістаў і беларусаў, якія адважыліся выйсці на вуліцу ў дзень пратэстаў. Праз яе рукі прайшлі прадстаўнікі напэўна ўсіх палітычных партый і рухаў. Да 21 года судзіла па адміністрацыйных справах, а зараз адпраўляе людзей на рэальныя тэрміны. Агульная сума вядомых прысудаў па адміністрацыйных справах штрафаў - 102527.5 руб і сутак - 1949. Сума тэрмінаў пазбаўлення і абмежавання волі ідзе на дзясяткі гадоў.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 52
На старонцы: Знойдзена: 52
Сартаванне:
Аляксандр Фёдаравіч Губейка
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Пенсіянеры
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~632 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 15.03.1960
Знаходзіўся ў: ПК-17ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Я даслаў!
> 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Пенсіянеры
Даслаць інфармацыю

Аляксандр быў асуджаны за нібыта аказаны супраціў і прымяненне насілля да супрацоўніка міліцыі падчас акцыі пратэсту ў падтрымку палітзняволеных, якая прайшла 4 кастрычніка 2020 года ў Мінску.

Вызвалены ў кастрычніку 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 21.01.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 2500 рублёў кампенсацыі.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~1027 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 21.07.1999
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
> 70
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Антон быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Менску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала. Ён быў асуджаны па артыкуле "Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

26 ліпеня 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 18.11.2020
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 1000 рублёў кампенсацыі.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~286 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 16.07.1999
Знаходзіўся ў: ПУАТ-7ПУАТ-7, Пружанскі раён, в. Куплін, 225136
Я даслаў!
> 10
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Уладзіслаў быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Менску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала. Ён быў асуджаны па артыкуле "Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

22 жніўня 2021 года Уладзіслаў уцёк з папраўчай установы і пакінуў Беларусь.

Вырак суда 25.11.2020
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Мікіта Паўлавіч Літвіненка
  • Аб'яднанні
  • Студэнты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 18
У зняволенні: 1639 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 03.06.1999
Знаходзіўся ў: ПК-9ПК-9, 213410, г.Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Я даслаў!
> 50
Вызвалены
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Студэнты
Даслаць інфармацыю

Мікіта быў затрыманы і моцна збіты ў верасні 2020 года. Яго асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску з 9 па 11 жніўня і 13 верасня 2020 года. Па матэрыялах справы, Мікіта планаваў удзел у пратэстах, абмяркоўваючы маршруты і дзеянні ў выпадку затрымання ў тэлеграм-чаце «Гадзіна X». Следства сцвярджала, што рыхтаваўся напад на супрацоўнікаў міліцыі.

У 2022 годзе на Мікіту ўзмацніўся ціск: яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ. Вядома, што з 30 чэрвеня 2023 г. ён правёў паўгода ў памяшканні камернага тыпу. Увосень 2023 года супраць яго распачалі новую крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы» — артыкул, па якім судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні. Судовы працэс пачаўся 3 лістапада і завяршыўся ў студзені 2024 года, дадаўшы да ягонага тэрміну яшчэ адзін год пазбаўлення волі.

Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 10 сакавіка 2025 г.

05.12.2021 В письме от 17.11.2021 указал — отряд 16

Вырак суда 19.07.2021
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вырак суда дата невядомая
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 25.04.2024
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 600 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 29.12.1989
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
> 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Ягора затрымалі 9 жніўня 2020 года падчас акцыі пратэсту ў Менску супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. У той вечар ён стаў на бампер аўтазака, але затым няўдала зваліўся пад яго колы. Пасля гэтага супрацоўнікі АМАПу збілі яго, і Ягор быў адпраўлены ў шпіталь, дзе заставаўся да канца жніўня. Пазней яго ўзялі пад варту і асудзілі за ўдзел у пратэстнай акцыі.

Вызвалены 30 красавіка 2022 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 19.03.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Ян Сяргеевіч Фалькін
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 1056 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 26.06.1996
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Знаходзіўся ў: ПК-1ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Я даслаў!
> 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Ян быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску з 9 па 11 жніўня і 13 верасня 2020 года. Па матэрыялах справы, ён планаваў удзел у пратэстах, абмяркоўваючы маршруты і дзеянні ў выпадку затрымання ў Telegram-чаце "Гадзіна X". Следства сцвярджала, што рыхтаваўся напад на супрацоўнікаў міліцыі.

Вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 19.07.2021
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Сяргей Васільевіч Капанец
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
  • Спартсмены
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 6
У зняволенні: 1816 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 24.10.1974
Знаходзіўся ў: Турма-4Турма №4, Магілёў, вул. Крупскай 99А, 212011
Я даслаў!
> 20
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Прадпрымальнікі
  • Спартсмены
Даслаць інфармацыю

Сяргей былы прафесійны футбаліст. У 1997-1998 гадах правёў 36 матчаў у Вышэйшай лізе, гуляў за «Маладзечна» і слонімскі «Камунальнік». Пасля заканчэння кар'еры пайшоў у медыябізнес. Працаваў камерцыйным дырэктарам "Альфа-Радыё". Пасля быў дырэктарам рэкламнага агенцтва "Прайм медыя груп", галоўным рэдактарам тэлеканала TV RAY.

Быў затрыманы і асуджаны ў рамках справы аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля падзей 9-13 жніўня 2020 г.

У чэрвені 2023 года суд прыняў рашэнне аб пераводзе Сяргея на турэмны рэжым да канца тэрміну.

1 жніўня 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.

27.05.2021 Імя па бацьку Васільевіч

Вырак суда 18.05.2021
5 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 31.08.2021
прысуд пакінуты без змены.
Суд па змене рэжыму 29.06.2023
2 гады турэмнага рэжыму.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0