Братоў Авярчукоў затрымалі на пачатку чэрвеня. Пра гэта паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы. На пакаянным відэа мужчыны гавораць, што 10 жніўня 2020-га года знаходзіліся ў Брэсце на акцыі пратэсту.
Таксама па гэтай справе праходзяць Алег Літвінчук і Аляўціна Гудкова. Затрыманы таксама ягоны брат Мацвей.
Братоў Авярчукоў затрымалі на пачатку чэрвеня. Пра гэта паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы. На пакаянным відэа мужчыны гавораць, што 10 жніўня 2020-га года знаходзіліся ў Брэсце на акцыі пратэсту.
Мацвей займаецца рамонтам аўтамабіляў.
Таксама па гэтай справе праходзяць Алег Літвінчук і Аляўціна Гудкова.
Па падлікахпавінен быў выйсці наволюў лютым 2026г.
Больш за трыццаць гадоў ён працуе трэнерам па настольным тэнісе. Юры - адзіны суддзя міжнароднай катэгорыі па гэтай дысцыпліне ў Брэсцкай вобласці. Раней ён быў членам праўлення Беларускай федэрацыі настольнага тэніса.
Таксама Лагадзюк вядомы як адзін з найлепшых трэнераў Беларусі па інваспорце. Ён трэніруе людзей з праблемамі апорна-рухальнага апарата. Ягоныя вучні нярэдка перамагаюць на чэмпіянатах як у Беларусі, так і ў іншых краінах. Мужчына дапамог сотням людзей з інваліднасцю жыць звычайным жыццём.
Судзяць яго за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Гэта можа быць як каментар «няправільнаму» рэсурсу, так і, напрыклад, перавод грошай палітвязню.
38-годдзя ілюстратар. Яна звольнілася з працы ў PL у вялікай IТ-кампаніі. Калегі ў шоку адгаворвалі - вырашыла вярнуцца дадому. Казала , што ў яе ўжо ёсць даведка з КДБ аб выплачаным у кратным памеры донаце за 2020-ы. Стамілася без дома. Затрымалі на мяжы. Паводле версіі абвінавачання, якую агучыла прэс-служба Генеральнай пракуратуры, Наталля Левая ў 2021-2022 гады перавяла на банкаўскія рахункі і віртуальныя кашалькі, "якія знаходзіліся ў карыстанні прадстаўнікоў экстрэмісцкіх фарміраванняў, у тым ліку ўзброеных, напрыклад, "Полк Каліноўскага". чатырохсот рублёў (на сёння гэта каля 1275 еўра). Акрамя таго, яе аштрафавалі на 1000 базавых велічынь — амаль на такую суму, якую Наталля заданаціла ў ініцыятывы і фонды.
Была памілаваная 19 лютага 2026 г. на 8-м месяцы цяжарнасці.
Ірыне Пагадаевай 54 гады. Яна з Брэста. Працавала ў мясцовай бібліятэцы бібліёграфам. Мяркуючы па сацсетках, у яе двое дзяцей.
У канцы студзеня 2024 года, калі яе судзілі за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". У канцы 2023-га яе ўключылі ў склад "экстрэмісцкага фарміравання". Такім прызналі фэйсбук-супольнасць «Лісты салідарнасці Беларусь 2020», у якой людзі абменьваліся лістамі ад палітвязняў, а таксама абмяркоўвалі дапамогу зняволеным.
Усяго па справе фігуруюць больш за трыццаць эпізодаў, калі жанчына адпраўляла грошы палітвязням у СІЗА Мінска, Гомеля і іншых гарадоў краіны. Галоўным чынам, гаворка ідзе аб сумах у 4-5 рублёў. Усяго за няпоўныя паўтара года (са жніўня 2021-га па снежань 2022-га) Ірына адправіла 188 рублёў. Гэтага аказалася дастаткова для ўзбуджэння крымінальнай справы і затрымання ў маі 2024 года.
грамадзянін Польшчы . Ён жыўу Кобрыне , яго жонкабеларусказ Кобрынскагараёна . Маёмасць Томаша (прычэп) была арыштаваная, як у даўжніка, і прадавалася з аўкцыёну 25 красавіка 2024 г.
28.04.2026 года Томаш выйшаў на волю ў выніку працяглых перамоваў і абмену на беларускіх шпіёнаў у Польшчы. Ён адразу ж быў вывезены ў Польшчу.
Ігар – настаўнік фізкультуры з баранавіцкай СШ №1. Яго затрымалі ў першай палове 2024 года. На "пакаяным відэа", апублікаваным на праўладным канале, ён "прызнаецца" ў тым, што пакідаў абразлівыя каментары на адрас міліцыянтаў і Лукашэнкі.
У лістападзе таго ж года яго асудзілі адразу па чатырох крымінальных артыкулах: "абраза Лукашэнкі", "абраза прадстаўніка ўлады", "заклікі да санкцый" і "распальванне варожасці". Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.