З'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама асобай, якая мае дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій у Беларусі.
Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам у судзе па справе “Гомельскай тройкі”. уцёк з месца здарэння з другім «кактэйлем Молатава», Кавалёў таксама схаваўся.
Па выніках судовага пасяджэння, суддзя прыгаварыў Кавалёва да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Карнеева да 8 гадоў пазбаўлення волі, непаўналетняга Мікіту Залатарова, хворага на эпілепсію, да 5 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі.

Мікіта быў затрыманы і асуджаны за тое, што, паводле версіі следства, 10 жніўня 2020 года кінуў "кактэйль Молатава" ў бок вайскоўцаў. Абвінавачанне сцвярджала, што бутэлькі былі схаваныя і перададзеныя яму Леанідам Кавалёвым з прапановай падпаліць будынак, аўтобус ці аўтазак. Мікіта адмовіўся даваць паказанні, не прызнаў віну і заявіў аб фізічным і псіхалагічным ціску ў СІЗА. На момант затрымання яму было 16 гадоў, і ён пакутуе на эпілепсію.
У ліпені 2021 года яго зноў асудзілі па артыкуле аб "гвалце або пагрозе гвалту" за інцыдэнт з супрацоўнікамі СІЗА. У чэрвені 2022 года Мікіту перавялі ў дарослую калонію пасля дасягнення 18 гадоў, а ў жніўні таго ж года ўзмацнілі жорсткасць пакарання, адправіўшы на турэмны рэжым.
У ліпені 2024 года палітвязня судзілі за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" — артыкул, які часта ўжываецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Зміцер быў затрыманы і асуджаны за тое, што 10 жніўня 2020 года кінуў «кактэйль Молатава» ў бок вайскоўцаў. Бутэлькі, паводле версіі следства, былі перавезены ў цэнтр Гомеля Леанідам Кавалёвым, які схаваў іх, а вечарам таго ж дня перадаў Дзмітрыю і Мікіце Залатарову з прапановай падпаліць будынак, аўтобус або аўтазак. Зміцер часткова прызнаў сваю віну, патлумачыўшы, што кінуў «кактэйль» для таго, каб выйграць час і пазбегнуць затрымання.
У снежні 2021 года быў пераведзены на турэмны рэжым за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Леанід быў затрыманы і асуджаны за тое, што, паводле версіі следства, вырабіў два «кактэйлі Молатава», перавёз іх у цэнтр Гомеля і схаваў. Увечары 10 жніўня 2020 года ён нібыта знайшоў двух выканаўцаў - Дзмітрыя Карнеева і Мікіту Залатарова - і перадаў ім бутэлькі, прапаноўваючы падпаліць будынак, аўтобус або аўтазак. Леанід віну не прызнаў.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Актывістка, праваабаронца і валанцёрка Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна” была затрымана 21 студзеня 2021 года ў аэрапорце. Пазней яе асудзілі за "арганізацыю або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
24 верасня 2022 года Таццяна была вызвалена па памілаванні, правёўшы ў зняволенні 1 год і 8 месяцаў.
Леанід, старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна”, з'яўляецца праваабаронцам з 20-гадовым досведам працы па аднаўленні парушаных правоў грамадзян. Ён актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і накіраванні мноства індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі. У 2020 годзе Леанід аказваў юрыдычную дапамогу ў абскарджанні рашэнняў судоў па справах удзельнікаў мітынгаў у Гомелі, якія праходзілі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. У студзені 2021 года яго затрымалі і асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту.
Вызвалены 21 ліпеня 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У пачатку сакавіка 2024 года супраць Леаніда была ўзбуджана завочная крымінальная справа за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". У чэрвені гэтага ж года адбыўся завочны суд, на якім яму было прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.