Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Папраўчая ўстанова "Папраўчая калонія №15". Аператыўны аддзел. Оперупаўнаважаны. Капітан. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кіслякоў Ілля Мікалаевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Кіслякоў Ілля вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання зняволеных на тэрыторыі папраўчай калонія №15. Прыніжаў зняволеных, адпраўляў у ШІЗА па надуманых прычынах, збіваў, катаваў электрашокерам.
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Папраўчая ўстанова "Папраўчая калонія №15". Аператыўны аддзел. Оперупаўнаважаны. Капітан. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кіслякоў Ілля Мікалаевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Кіслякоў Ілля вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання зняволеных на тэрыторыі папраўчай калонія №15. Прыніжаў зняволеных, адпраўляў у ШІЗА па надуманых прычынах, збіваў, катаваў электрашокерам.
Журналіст, яго затрымалі 26 траўня 2022 года пасля ператрусу.
На дадзены момант журналісту прад'явілі абвінавачанні, але дакладны крымінальны артыкул, інкрымінаваны Любянчуку, невядомы (адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні).
У пачатку лістапада 2023 г. стала вядома , што ў Алеся за кратамі пачаліся праблемы з хрыбетнікам (яшчэ год таму). "Яму цяжка займацца нават спортам, чым там усе ратуюцца. Гэта яго заўважна засмучае" , — паведаміла крыніца "Радыё Свабода". Працаваў Алесь на ачыстцы правадоў ад ізаляцыі.
Выйшаў на волюў пачатку студзеня 2025 г.
Быў другі раз затрыманы і ўзяты пад варту ў верасні 2025 года.
Падчас рэферэндуму на выхадзе з участку для галасавання да Аляксея падышлі некалькі міліцыянтаў у цывільным, ён спрабаваў ад іх уцячы, а пры затрыманні схапіўся за форму і нібыта адарваў гузік, за што і была заведзеная крымінальная справа.
Вядома, што ў магілёўскай калоніі №15 Аляксею выпісалі спагнанне і пазбавілі яго перадачы.
22.06.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Ігар Фёдараў шмат гадоў працаваў інжынерам-механікам на «Авіяцыйным рамонтным заводзе» ў Баранавічах. Але пасля падзеяў жніўня 2020 года, калі мужчына разам з іншымі завадчанамі актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.34 і арт. 24.3 КаАП. Пасля гэтага з ім не працягнулі кантракт, а пасля Ігар і зусім змушаны быў эміграваць, асцерагаючыся крымінальнага пераследу.
27 лютага 2022 года ён вярнуўся дадому, каб паўдзельнічаць у рэферэндуме. Хлопца затрымалі каля выбарчага ўчастку і змясцілі ў ІЧУ ў Баранавічах. 2 сакавіка яго перавялі ў СІЗА-6.
18.12.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 25.05.2022:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Віталь быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла ў Жлобіне з 9 на 10 жніўня 2020 года і была накіравана супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. На момант здзяйснення «злачынства» ён меў непагашаную судзімасць і знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, што з'яўлялася абцяжваючым акалічнасцю. Аднак змякчальным фактарам была наяўнасць у сям'і Віталя непаўналетняга дзіцяці.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў сакавіку 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Намесьнік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Доўгі час - амаль 10 гадоў -кіраваў незалежным прафсаюзам «Гродна Азот».
У 2022 годзе ён стаў адным з фігурантаў справы "Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў". У снежні 2022 года яго прыгаварылі да 2 гадоў калоніі за «грубае парушэнне парадку» (частка 1 артыкула 342 КК).
Кіраўнікоў "Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў" затрымалі 19 красавіка 2022 года, дома ў старшыні аб'яднання Аляксандра Ярашука і Сяргея Антусевіча правялі ператрусы. Сам БКДП ліквідавалі па рашэнні Вярхоўнага суда.
31.10.2023 быў вызвалены пасля заканчэння тэрміна пакарання.
Актывіст суполкі незалежнага прафсаюза РЭП у Оршы. У свой час ён кіраваў вучылішчам у Высокім і ўзначальваў раённы Савет дэпутатаў, але пасля ўстанаўлення ў краіне дыктатуры, сышоў з чынавенства і з цягам часу далучыўся да праваабарончай сферы. На сёньняшні дзень яму 71 год.
Яшчэ падчас знаходжання ў СІЗА ў Васіля значна пагоршыўся стан здароўя: самы небяспечны - ён пакутуе ад боляў у адзінай нырцы. Аднак сітуацыя настолькі крытычная, што медыкаментознае лячэнне не мае сэнсу. Патрэбна перасадка ныркі.
Пры затрыманні ў Аляксандра забралі тэлефон і пасля таго як прагледзелі яго, склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП, а пазней прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту.
Але на волю пасля "сутак" Аляксандр не выйшаў. Прычына распачынання крымінальнай справы — перадача фота расійскай вайсковай тэхнікі тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн».
15 красавіка Лучыновіча змясцілі ў гомельскі СІЗА-3, яму прад'яўлена абвінавачанне.
Вызвалены 13.01.2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.