Сяргей, актывіст партыі "Народная грамада", быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года міліцыяй з ужываннем сілы. Падставай для затрымання стаў раней вынесены адміністрацыйны арышт на 15 сутак за ўскладанне кветак на Ваенных могілках у Мінску 8 мая, а таксама падзеі, якія адбыліся 29 мая 2020 года ў Гродне. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў "масавых беспарадках" і перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Сяргей Спарыш
Павал - беларускі апазіцыйны палітык і сузаснавальнік партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Яго затрымалі ў чэрвені 2020 года, пасля чаго ён атрымаў некалькі адміністратыўных арыштаў за ўдзел у перадвыбарных пікетах. Пазней Паўла асудзілі па крымінальнай справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў.
У чэрвені 2023 года яго перавялі на турэмны рэжым.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ва Украіну.
Мікалай, валанцёр штаба Віктара Бабарыка, быў затрыманы ў ноч з 12 на 13 жніўня 2020 года разам з Уладзіславам Карэцкім па абвінавачанні ў датычнасці да масавых беспарадкаў. Яго асудзілі за ўдзел у пратэстных акцыях.
Выйшаў на волю 2025/02/01 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, Ігар, паводле слоў яго бацькоў, быў збіты і да 18 жніўня 2020 года знаходзіўся ў ваенным шпіталі, дзе яму зрабілі аперацыю. Пазней яго асудзілі па справе аб "масавых беспарадках". У спрэчках пракурор запатрабаваў не толькі пазбаўлення волі, але і канфіскацыі аўтамабіля, які належыць маці Ігара.
Марфа, каардынатарка валанцёрскай службы "Вясна", была затрымана 17 верасня 2020 года па абвінавачанні ў фінансаванні масавых беспарадкаў - 293 ч.3. У лютым 2021 года ёй прад'явілі дадатковыя абвінавачанні, у тым ліку «распальванне сацыяльнай варожасці» і «ўдзел у злачыннай арганізацыі».
У верасні 2022 года Марфу асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, прыгаварыўшы да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі, а таксама да выплаты буйнога штрафу.
У лютым 2023 года пры разглядзе апеляцыйнай скаргі тэрмін быў скарочаны на тры месяцы. У зняволенні ў Марфы пагоршылася здароўе, у тым ліку з-за перанесенага COVID-19.
19 сакавіка 2026 года яна была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла і вывезена ў Літву.
Вырак суда 06.09.2022
15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 700 базавых велічынь штрафу, прыблізна 6460 рублёў кампенсацыі.
Апеляцыя 28.02.2023
14 гадоў 9 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 700 базавых велічынь штрафу, прыблізна 6460 рублёў кампенсацыі.
Футбольны фанат клуба "МТЗ-РІПА" быў затрыманы 26 верасня 2020 года і асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту.
Наглядчыкі калоніі №1 неаднаразова каралі Томаза штрафным ізалятарам і пераводам у памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Усяго антыфашыст атрымаў не менш за дзевяць спагнанняў, у тым ліку за адмову "мыць унітазы". На падставе гэтага супраць яго была ўзбуджаная новая крымінальная справа па артыкуле аб "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі", і ў верасні 2024 года яго прыгаварылі да дадатковага тэрміну пазбаўлення волі.
Вызвалены вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Першапачаткова па справе было 12 абвінавачаных. З восені 2020 года на волі знаходзіўся толькі Давід Слашчоў. Некалькі палітвязняў заявілі аб катаваннях падчас затрымання ці напісання "чыстасардэчных прызнанняў".
Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў тэлеграм-чаце "радыкальнага кірунку". У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў-у прыватнасці, "АГСБ"(Атрад грамадзянскай самаабароны), "Праца Мінск", "100", "101". Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры "Табакеркі".
Зміцер Ластоўскі на судзе адзначыў, што ён апалітычны чалавек, яго задавальняла тое, што ў яго было: сям'я, праца. Адзначыў, што ў чаце "Падпрацоўка Мінск" ён шукаў сабе памочніка па рабоце.
Па падліках, выйшаў на волю ў пачатку сакавіка 2025 г.
23.05.2021
Зміцер напісаў, што першае паседжанне суда перанеслі на 7 чэрвеня. Адрас Сямашкі 33.
Эдуард — вядомы беларускі палітычны блогер і грамадскі дзеяч, аўтар тэлеграм-канала Palchys. З'яўляўся арганізатарам акцый і канцэртаў «БНР-100» і «БНР-101». Быў затрыманы 27 верасня 2020 года ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
У снежні 2021 года Эдуарда прызналі вінаватым па артыкулах «арганізацыя масавых беспарадкаў», «арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «распальванне сацыяльнай варожасці» і «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» і прыгыварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
У жніўні 2022 года Эдуарду ўзмацнілі жорсткасць від пакарання, і ён быў пераведзены на турэмны рэжым.
19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.
Журналістка партала TUT.BY. Была затрымана 19 лістапада 2020 года ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медыцынскай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі.
Упершыню Андрэя затрымалі і паранілі 9 жніўня 2020 года. Правёўшы тры дні ў ІЧУ горада Жодзіна, ён быў вызвалены. Аднак 1 верасня 2020 года яго зноў затрымалі па крымінальнай справе і пазней асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў красавіку 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.