Анатоль быў затрыманы і асуджаны за супраціўленне падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 20 верасня 2020 года ў Менску. Па версіі абвінавачання, ён наносіў удары тром супрацоўнікам АМАПа, будучы ў ляжачым становішчы.
Вызвалены ў лютым 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Уладзімір быў асуджаны на 3 гады абмежавання волі за абразу суддзі. У сакавіку 2021 года супраць яго распачалі новую крымінальную справу, і ўжо ў чэрвені суд прыгаварыў яго да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму за «ўхіленне ад адбывання пакарання». Падставай для абвінавачанняў сталі парушэнні правілаў, такія як ляжанне на ложку ў неўстаноўлены час. Сам Уладзімір сцвярджаў, што справа была сфабрыкаваная ў адказ на яго патрабаванні захавання працоўных правоў.
У красавіку 2022 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі на турэмны рэжым.
Вызвалены ў студзені 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 24.12.2020
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Былая карэспандэнтка "Народнай волі" была затрымана і асуджана за блакіраванне дарогі ў мікрараёне Серабранка ў Мінску 13 кастрычніка 2020 года. У студзені 2022 года Вольгу паўторна асудзілі за каментар на адрас брэсцкага міліцыянера і прыгаварылі да паўтара года "хатняй хіміі". У выніку складання тэрмінаў яе агульны тэрмін пакарання павялічыўся на паўгода.
Вызвалена ў снежні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
25.11.2021
отряд №3
30.06.2021
После карцера у нее лимит на месяц в магазине 58 рубл. на полгода. Поэтому просит все в передаче. Нужна помощь ее маме на сбор передачи.
Аляксей, гомельскі актывіст, якога неаднаразова затрымлівалі падчас выбарчай кампаніі, быў асуджаны за негатыўныя выказванні на адрас Лукашэнкі А. Р.
Вызвалены ў лістападзе 2021 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У студзені 2023 года ў Аляксея адбыўся ператрус, а 16 сакавіка яго затрымалі з-за падпісак на «экстрэмісцкія» паблікі і прызначылі два дні арышту. 8 студзеня 2024 года ён ізноў быў затрыманы і атрымаў 15 сутак арышту. 23 студзеня 2024 года Аляксею дадалі яшчэ 15 сутак за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні». 13 лютага 2024 года яго абвінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб замежнай дапамозе. Нягледзячы на рэкамендацыі ўрачоў аб шпіталізацыі, яе правялі толькі пасля 30 сутак арышту.
Аляксандра затрымалі і асудзілі за нібыта наезд на супрацоўніка ДАІ ў Жлобіне.
У ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года ён збіраўся ў рэйс, але пагадзіўся падвезці знаёмых у цэнтр горада. Даехаць не ўдалося — на адной з вуліц пачаўся затор. Міліцыянеры выцягвалі людзей з машын. Падчас затрымання намеснік начальніка Жлобінскага РАУС Дзмітрый Дзядзюн павіс на акне яго аўто і ўпаў, калі машына кранулася.
Вызвалены ў чэрвені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
09.09.2021
как экстремист поставлен на учет по прибытию в колонию 3 мая. Отряд 8 для писем
Ілля быў затрыманы і асуджаны за нібыта ўдар па твары супрацоўніка АМАПа. 17 кастрычніка 2020 года студэнты сабраліся на марш, каб выказаць нязгоду з гвалтам пасля сфальсіфікаваных выбараў. У гэты дзень затрымалі дзясяткі людзей, у тым ліку студэнтаў БНТУ. Ілля спрабаваў уцячы ад АМАПу, але ўпаў і стукнуўся локцем. Супрацоўнік АМАПу заявіў, што студэнт ударыў яго каленам у твар падчас затрымання. "Гэта было ненаўмысна. Я ўцякаў, магчыма, проста выпадкова зачапіў вас. Я не адчуваў гэтага. Я проста ўцякаў і ўпаў", - казаў Ілля, калі яго прымусілі пракаментаваць "свой учынак" на відэа.
Па падліках праваабаронцаў, увосень 2022 года ён цалкам адбыў пакаранне.
Вырак суда дата невядомая
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Уладзіслаў быў затрыманы і асуджаны за "пагрозу прымянення гвалту" ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі падчас мірнай акцыі пратэсту, якая праходзіла 6 верасня 2020 года ў Віцебску.
Вызвалены ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Мікола быў затрыманы і асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады.
Вызвалены 19 сакавіка 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
21.05.2021
Из письма от 17.05.2021: с недавнего времени поставлен на проф. учёт как лицо, склонное к захвату заложников, нападению на администрацию, проявлению агрессии.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.