Ларыса Міхайлаўна Кузьменка
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 640 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гомель 2020
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 07.05.1972
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 20
Вызвалена
Даслаць інфармацыю

Упершыню Ларыса была затрымана 27 верасня 2020 года і асуджана па адміністрацыйным артыкуле. Пасля суда ў яе адбыўся прыступ, і яе змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу. Ларыса пакутуе дэпрэсіўна-трывожным засмучэннем з сіндромам клаўстрафобіі.

6 жніўня 2021 года сілавікі прыйшлі да яе на працу, правялі ператрус і пасля допыту змясцілі ў ІЧУ на трое сутак. Пасля заканчэння гэтага тэрміну ёй прад'явілі абвінавачанне па артыкуле аб гвалце або пагрозе гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў АУС — за ўдзел у нядзельным маршы 27 верасня 2020 года ў Гомелі, падчас якога сілавікі ўжывалі слёзатачывы газ і святлошумавыя гранаты. Па версіі абвінавачання, Ларыса «грубай фізічнай сілай узяла сілавіка за руку, ссунула яго з месца і тым самым перашкодзіла яго працы».

У снежні 2021 года Ларыса была прызнана вінаватай і прыгаворана да пазбаўлення волі ў калоніі.

Вызвалена ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 02.12.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Датычныя да рэпрэсій
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0