Член прэзідыума Каардынацыйнай рады, вядомы юрыст і міжнародны медыятар, партнёр і дырэктар юрыдычнай кампаніі "Уласава, Міхель і партнёры". Была затрымана 31 жніўня 2020 г. супрацоўнікамі ДФР. 19 кастрычніка 2020 года мера стрымання была зменена на хатні арышт. 23 кастрычніка 2020 года хатні арышт быў адменены.
Сябра ініцыятыўнай групы і асабістая памочніца вылучэнца ў дэпутаты ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыка. Была затрымана ліпеня 2020г. супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю і дастаўлена ў СІЗА КДБ. Па атрыманых звестках Алена Карагачова абвінавачваецца па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса ("Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры"). 2 верасня 2020 г. Алена Карагачова была адпушчана са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе.
Жыхар Мінска. Затрыманы 14 снежня 2021 года. Апошнія паўтара дзясятка гадоў Мікалай з'яўляецца сябрам Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі. Прычынай затрымання з'яўляецца падпіска на забароненыя тэлеграм-каналы і фатаграфіі ў сацыяльных сетках з мірных акцый пратэсту ў жніўні 2020 года.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.