Вікторыя Касцючэнка на працягу больш як 30 гадоў працавала выкладчыкам матэматыкі ў школах, гімназіях, каледжы, Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. З'яўляецца пераможцай абласнога этапа прафесійнага конкурсу "Настаўнік года-2009" і суперфіналісткай нацыянальнага этапа гэтага конкурсу. Рэпрэсавалі яе фармальна за каментар пра ўчастковага міліцыянта Арцёма Жаўняка, які пакрыўдзіўся на выказанае аб ім меркаванне настаўніцы.
22.06.2022 выехала за межы РБ.
Вырак суда 08.02.2022
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 2000 рублёў кампенсацыі.
Вячаслаў абвінавацілі ў напісанні нецэнзурнага каментара, які "прыніжае гонар і годнасць пацярпелага" ў адной з сацыяльных сетак пад фатаграфіяй Уладзіміра Караніка, "з мэтай публічна абразіць прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў".
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 26.01.2022:
2 гады абмежаванне волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.