Быў затрыманы 13 студзеня 2022 года па адміністрацыйнай справе на 15 сутак, пасля яшчэ на 12, але на волю ён не выйшаў — завялі крымінальную справу аб абразлівых каментарах у інтэрнэце.
Па падліках праваабаронцаў 01.12.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Згодна з матэрыяламі справы, Матырка ў студзені 2022 года сарваў дрэўка са сцягам з будынка Краснапольскага раённага вузла электрычных сетак і кінуў яго на снег. Пасля ён падабраў сцяг і завёз яго да сябе дадому, дзе спаліў у ацяпляльным катле.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены па заканчэнні тэрміна пакарання.
Павел мае інваліднасць, у яго чацвёртая стадыя раку. Яго стан прыкметна пагоршыўся ў зняволенні, пачаўся запаленчы працэс. У ліпені 2022 года, падчас медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі, Паўлу прысвоілі першую групу інваліднасці — да гэтага ў яго была інваліднасць другой групы.
Павел — каталіцкі вернік. Разам з сястрой яны ўвесь час хадзілі на богаслужэнні ў маладзечанскі касцёл. Малады чалавек вельмі захапляецца музыкай, ён скончыў музычную школу па класе фартэпіяна.
У канцы верасня 2022 г. Паўла перавялі ў рэспубліканскі шпіталь на Валадарскага, дзе ён будзе знаходзіцца да правядзення ПЭТ/КТ — дыягностыкі для анкахворых. У гэтым шпіталі людзі знаходзяцца не ў палатах, а ў звычайных камерах, прыстасаваных пад медыцынскія патрэбы.
Андрэя затрымалі ў лютым і не выпусцілі пасля адміністратыўнага арышту. У красавіку стала вядома, што з СІЗА ён выйшаў пад падпіску аб нявыездзе. Быў узяты пад варту 12 красавіка 2022 года.
23.06.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.