Актывіст з Мазыра. Яго абвінавацілі ў тым, што ён зрабіў публікацыю на тэлеграм-канале "Беларускі гаюн" аб перамяшчэнні расейскіх войскаў у горадзе Мазыры і ўзялі пад варту.
Павел Наздра вядомы тым, што з'яўляўся прадстаўніком у Мазыры ініцыятывы "Зялёны дазор". Ён арганізаваў у горадзе шэраг экалягічных акцыяў і ініцыятываў, у якіх удзельнічалі ў тым ліку і прадстаўнікі ўладных органаў. Таксама Павел Наздра з'яўляецца адным з сузаснавальнікаў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.
26.01.2026 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Старуднік пякарні Brø bakery, быў затрыманы пасля прыходу сілавікоў па месцы працы. На наступны дзень з Дзянісам з'явілася "пакаяльнае відэа" на праўладных тэлеграм-каналах.
Затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту. У якасці доказаў бок абвінавачання прад'явіў дзве фатаграфіі мінчанкі, на якіх яна стаяла на дарозе падчас пратэстных маршаў.
Андрэй, дызайнер, быў затрыманы ў канцы студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ў ліпені таго ж года асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Мінску. Яго прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.
У снежні 2024 года адбылося судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання і факт прысутнасці Андрэя на ім невядомыя.
Вырак суда 20.07.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
На думку следства-пракурораў-суддзяў, злачыннае дзеянне адбылося 13.09.2020, калі ў Брэсце пад музыку з калонак людзі вадзілі карагод на скрыжаванні, пакуль іх не разагнаў вадамёт. Атмасферу той акцыі пратэсту фігуранты "карагоднай" справы на іншых судах апісвалі як "атмасферу свята".
На думку следства-пракурораў-суддзяў, злачыннае дзеянне адбылося 13.09.2020, калі ў Брэсце пад музыку з калонак людзі вадзілі карагод на скрыжаванні, пакуль іх не разагнаў вадамёт. Атмасферу той акцыі пратэсту фігуранты "карагоднай" справы на іншых судах апісвалі як "атмасферу свята".
Былы вядучы праграмы «Зона X» на тэлеканале «Беларусь 1» і пазаштатны карэспандэнт Казахстанскага тэлеканала «Хабар 24». Падставай для затрымання стаў яго сюжэт на канале.
Акрамя пазбаўлення волі Дзмітрыю прысудзілі штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 рублёў).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.