Асуджаны за каментар у чаце на адрас Лукашэнкі: «Ідыёт тупарылы, гарэць яму ў пекле». Вызвалены ў канцы красавіка-пачатку траўня 2023 года па заканчэнні тэрміну.
Асуджаная за каментар у суполцы "Hrodna.life" на Facebook. Пацярпелыя па справе былая супрацоўніца Гарадзенскага АМАПу Марыя Мазуркевіч і цяперашняя супрацоўніца Гарадзенскага АМАП Дар'я Бандарчук. Яны вядомыя тым, што 9 жніўня ў Гродне жорстка збілі фармацэўта Марыну Палікарпаву.
Была асуджаная за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Рэчыцы.
Згодна з матэрыяламі абвінавачання, Ганна ўдзельнічала ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, пратэстуючы супраць вынікаў выбараў 9 жніўня 2020 года. Яна выйшла на дарогу, далучылася да іншых асоб і, выкарыстоўваючы дзіцячы вазок, перашкаджала руху службовага аўтамабіля АУС, прымусіўшы яго спыніцца і змяніць маршрут.
Вырак суда 13.06.2022:
2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.