На музычным фестывалі Viva Braslav летам 2022 года адбылося затрыманне наведвальніка "за дэманстрацыю" татуіроўкі з "Пагоняй" і "знака анархізму". Сілавікі заявілі аб "экстрэмісцкай сімволіцы". Затрыманага яны назвалі анархістам. Па іх версіі, на фестывалі ён быў без майкі, таму міліцыянеры і заўважылі татуіроўкі.
Затрыманы за тое, што фатаграфаваў на камеру мабільнага тэлефона ваенную тэхніку, ажыццяўляў здымку перамяшчэнняў ваеннага транспарту і ў далейшым перадаў гэтыя звесткі адміністратарам "экстрэмісцкіх" Telegram-каналаў.
21.04.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання назначаны судом.
Юрыя абвінавачваюць у тым, што 25 студзеня 2022 года са свайго мабільнага тэлефона "з мэтай знявагі гонару і годнасці кіраўніка дзяржавы, кіруючыся нізіннымі намерамі" ў адной з інтэрнэт-супольнасцяў ён напісаў каментар пра Лукашэнку: "Зладзіў тэрарызм і генацыд у краіне, яшчэ і акупацыяй заняліся".
На думку лінгвістычнай экспертызы, гэты каментар "мае негатыўную ацэнку дзейнасці кіраўніка дзяржавы, што не адпавядае рэчаіснасці".
Вядома, што мужчыну 39 гадоў, ён родам з Іванава, будаўнік па адукацыі. Да затрымання Юры некалькі гадоў жыў і працаваў у Расіі, у Беларусі бываў у адпачынку.
Па падліках правазашытнікаў вызвалены ў пачатку вясны 2024 годапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 04.08.2022:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Ён быў прызнаны вінаватым у тым, што "падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе". Сцвярджаецца, што летам 2021-га Мачалаў ведаў пра сваё выключэнне з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, калі прыйшоў у суд. Андрэй сцвярджае, што ён не ведаў аб сваім выключэнні з калегі і што апавяшчэнне яму даслалі толькі пасля суда. Пра тое, што на Андрэя Мачалава заведзена крымінальная справа, ён даведаўся ў лістападзе 2021 года. Заяву ў пракуратуру на яго напісала суддзя. Андрэй неаднаразова абараняў у судах палітвязняў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.