Да суда Новікаў знаходзіўся дома. Як заўважыў «Флагшток», 26 чэрвеня 2022 года Аляксандр пакінуў на сваёй старонцы ў Facebook запіс: «Заўтра могуць пасадзіць на нары. Часам не да законаў, але адказваць давядзецца». Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Новікава абвінавачвалі ў размяшчэнні на сваім сайце артыкулаў, якія «мелі мэту дамагчыся перагляду сусветнай гісторыі, вынікаў вайны, дыскрэдытацыі Перамогі», удакладняе выданне.
Калегі-пісьменнікі адзначалі, што ў савецкі час Новікаў служыў у КДБ, быў звольнены ў званні маёра. У 2000-х Новікаў завёў блог "літкрытыка", у якім асвятляў літаратурнае жыццё краіны. Гэты блог быў прыватным, але ўспрымаўся афіляваным з Саюзам пісьменнікаў за кошт блізкасці аўтара да кіраўніцтва арганізацыі. Новікаў сам не пісаў ніякія творы, але актыўна займаўся крытыкай. У сваіх тэкстах Новікаў упарта пляжыў беларускамоўных аўтараў. У блогу litkritika.blogspot.com ён неаднаразова негатыўна выказваўся аб творчасці Мікалая Чаргінца, былога ваеннага і члена Нацыянальнага сходу Беларусі.
Першы раз Аляксандр быў асуджаны за каментар у сацсетках. Новую справу завялі за каментар лістапада 2020 года на тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пад пастом пра прапаршчыка міліцыі Ленінскага РАУС Берасьця Дыяну Халабуду. Мужчына на судзе віну не прызнаў.
Вырак суда 05.10.2023:
Першы прысуд: 2 гады абмежавання волі без накіравання.
Другі прысуд: 2,5 гады абмежавання волі без накіравання.
У судзе Мазыра і Мазырскага раёна 18 красавіка 2023 г. адбыўся працэс па замене Дзмітрыю Іванову пакарання на больш жорсткае. Яго змясцілі ў мазырскі ІЧУ. Суддзя пастанавіў перавесці палітвязня ў калонію на тэрмін 8 месяцаў і 11 дзён .
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў снежні 2023 года.
Вырак суда 18.04.2023:
3 гады абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак арышту па адміністрацыйным артыкуле, пасля прад'явілі абвінавачанне па крымінальнай справе.
Згодна з матэрыяламі абвінавачання, у вячэрні час 4 сакавіка 2022 года Вольга Кавалёва з выкарыстаннем аэразольнага балончыка ружовага колеру нанесла на сцены будынкаў жылых дамоў, цепласетак і ў пад'ездзе некалькі надпісаў антываеннага характару "Х… вайне". Пры гэтым некаторыя з іх яна сфатаграфавала. Усяго зафіксавана пяць выпадкаў нанясення надпісаў, якія прычынілі страты жыллёва-камунальнай гаспадарцы горада на агульную суму 161 рубель. На момант суда абвінавачаная гэтую суму цалкам кампенсавала.
Вырак суда:
Штраф у памеры 100 базавых велічынь (3 200 рублёў).
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.