Вядома, што Валерыя дома затрымалі супрацоўнікі КДБ, а ў тэлефоне знайшлі каментар, які кваліфікавалі па ч. 1 арт. 130 КК РБ. У чым канкрэтна абвінавацілі Валерыя па ч. 1 арт. 209 невядома. Валерый мае першую групу інваліднасці. Згодна з "спісам экстрэмістаў" МУС ад 28.10.22, судзімасць пагашана.
Аляксей быў асуджаны за паведамленні ў чаце "Гродна для жыцця" з заклікамі да акцый прамога дзеяння, а таксама за інструкцыі па вырабе кактэйляў Молатава. На судзе ён прызнаў віну, але адмовіўся даваць паказанні.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага — і вывезены ва Украіну.
Асуджаны за размяшчэнне пастоў і відэапаведамленняў у сацсетках і месэнджарах, на думку абвінавачання, якія абражаюць Лукашэнку А.Г. і якія распальваюць варожасць.
04.10.2022 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў канцы 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Работнік "Скідальскага цукровага камбіната". Раней быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту па адміністратыўным артыкуле. У сям'і двое непаўналетніх дзяцей.
28.09.22 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Да затрымання Сяргей працаваў у Баранавіцкім аддзяленні Беларускай чыгункі, а таксама ў лакаматыўным дэпо Ліда.
Паводле матэрыялаў справы, у перыяд з лістапада 2020 года па студзень 2022 года ён размяшчаў у суполках сацыяльнай сеткі «УКантакце» паведамленні, якія змяшчаюць абразы і пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да Лукашэнкі. Акрамя таго, у лютым 2022 года ён апублікаваў паведамленні, якія следства палічыла накіраванымі на распальванне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да расейскіх вайскоўцаў.
Летам 2022 года Сяргея асудзілі па трох крымінальных артыкулах і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага — і вывезены ва Украіну.
У чэрвені 2022 г. у Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме суддзя Алена Бачышча асудзіла Яўгена на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Палітвязень утрымліваўся ў Турме №4, затым адбываў пакаранне ў ВК №17. Вядома, што ў лістападзе 2022 на Яўгена распачалі новую крымінальную справу, яго перавялі ў жодзінскую СТ №8.
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэстах, удзел у тэлеграм-каналах і чатах, прызнаных экстрэмісцкімі, а таксама за "абразу" прадстаўнікоў улады.
Пры затрыманні быў моцна збіты. Лабарант у тэхналагічным каледжы.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Павел Нікіценка.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.