Ігар Вадзімавіч Чамякін
- Аб'яднанні
- Сілавікі
Ігар — былы афіцэр спецатрада МУС «Алмаз», капітан на момант звальнення. Яму прыпісваюць удзел у жорсткім разгоне пратэстуючых на скрыжаванні вуліц Пушкіна і Прытыцкага (арт. м. «Пушкінская») у Мінску ў 2020 годзе. Тады група ўзброеных сілавікоў у поўнай экіпіроўцы выйшла з базы «Алмаза» і накіравалася да «Пушкінскай», паралельна страляючы ва ўпор па мірных грамадзянах.
Па наяўных дадзеных, Ігар вырашыў сысці са службы пасля загада затрымаць Марыю Калеснікаву, якую выкралі на вуліцы ў Менску ў верасні 2020 года.
З пачатку вайны, якая пачалася ў лютым 2022 года, Ігар абараняў Украіну, ваяваў у «атрадзе Сахашчыка» у складзе 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ВСУ. У ходзе баёў атрымаў цяжкае раненне, пасля чаго прайшоў рэабілітацыю і поўнасцю аднавіўся.
У чэрвені 2023 года ён быў завочна асуджаны па абвінавачанні ў тэрарызме, вылучаным на палітычнай глебе, і па шэрагу крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі вялікі тэрмін пазбаўлення волі, першыя пяць гадоў з якога — турэмны рэжым. Таксама яго пазбавілі воінскага звання.
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група», якая нібыта рыхтавала экстрэмісцкія злачынствы. У яе ўваходзілі радыкальна настроеныя вайскоўцы, сілавікі, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам. Гэтая справа звязана са спробай падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыяй масавых беспарадкаў».
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Датычныя да рэпрэсій
Артыкулы:
Фігуранты справы
