На судзе Іван расказаў, што каля Дома ўрада “Папрасіў сцяг бел-чырвона-белай расфарбоўкі і зрабіў з ім фатаграфію на праезнай частцы дарогі, дэманструючы пры гэтым "V", фатаграфію апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram, але праз год гэтую фатаграфію выдаліў са сваёй сацыяльнай сеткі».
З прысуду, апублікаванага на прававым партале, вынікае, што супрацоўнікі ГУБАЗіКу выявілі мужчыну з «чат-бота п.», дзе і размяшчаўся скрыншот фота абвінавачанага з Марша ў Instagram. Невядома, што гэта за чат і навошта «неўсталяваная асоба» зачыніла старонку Instagram Андалюкевіча, а потым адправіла скрыншот у чат. Віну мужчына прызнаў поўнасцю.
Максіма абвінавацілі ў абразе намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Хазалбека Атабекава.
17 лютага мужчына пакінуў каментар у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі":"М*дак выключны, ведаю яго непасрэдна, лёс склаўся так, што прыйшлося сутыкнуцца з ім, калі ён быў камбрыгам 3214…".
Паводле заключэння эксперта, у каментары змяшчаецца "негатыўная ацэнка Атабекава Х. Б., якая мае ненарматыўную форму моўнага выказвання".
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю ў снежні 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 11.10.2022
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Асуджаны за каментар "Царства ім Нябеснае!"», напісаны у групе "АТН: Навіны Беларусі і свету" пад відэазапісам сюжэту "У Беларусі развіталіся з лётчыкамі-героямі Андрэем Нічыпорчыкам і Мікітам Куканенкам" з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, дзе ён на той момант знаходзіўся, у сацыяльнай сетцы Facebook .
Сяргей вызвалілі з-пад варты ў зале суда. У выніку пенсіянер правёў пад вартай на два месяцы больш за прызначаны суд, але кампенсацыя ў такім выпадку заканадаўствам не прадугледжана.
Дар'ю затрымалі 16 чэрвеня. Спачатку дзяўчыну асудзілі па адміністрацыйнай справе на 11 сутак. Пасля арышту Дар'я паехала ў РУУС, каб забраць тэлефон, але там яе перазатрымалі па крымінальнай справе. Падставай для ўзбуджэння справы сталі фатаграфіі з мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе, відэа ў Tik-Tok і прыватныя перапіскі.
Была вызвалена ў канцы лета 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў затрыманы на працоўным месцы ў "Інтатэхгруп" разам з Іллёй Шаковічам 21 верасня 2022 года, затым у яго дома правялі ператрус. На наступны дзень яму прысудзілі адміністратыўны арышт, пасля якога на волю ён не выйшаў.
Быў затрыманы на працоўным месцы ў "Інтатэхгруп" 21 верасня 2022 года, затым дома правялі ператрус. На наступны дзень Ілле прысудзілі адміністратыўны арышт, пасля якога на волю ён не выйшаў.
Былая выкладчыца МДЛУ была затрымана ў пачатку кастрычніка 2022 года ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах. Затрымлівалі яе мінімум шэсць сілавікоў.
Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі па палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулах.
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
21 чэрвеня 2025 года Наталля была вызвалена пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезена ў Літву.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.