Жыхар вёскі Шчорсы Навагрудскага раёна Яго абвінавацілі ў тым , што ён рэпаснуў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" паведамленне з групы "Гродзенская Вобласць Перамен!".
Да суда да Віктара Пільжыса была ўжытая мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту - з 12 верасня 2022 года. Гэта значыць, што Пільжысу забаранялася выходзіць з дому, карыстацца інтэрнэтам і сувяззю.
Акрамя прысуду ў два гады калоніі, суд абавязаў Віктар Пільжыса выплаціць двум сілавікам 10 000 беларускіх рублёў у якасці кампенсацыі іх маральнай шкоды.
06.12.2022 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 12 кастрычніка 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 13.10.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Спачатку Дала была асуджаная па адміністрацыйным артыкуле на 15 сутак (за перасылку артыкула Zerkalo.io у асабістыя паведамленні іншаму чалавеку). Але за дзень да выхаду, завялі крымінальную справу за фатаграфіі з акцый пратэсту ў 2020.
Жонка ўладальніка бара, «Банкі-бутэлькі», на тэрасе якога 3 жніўня прайшоў вулічны канцэрт менскай спявачкі Мерыем Герасіменкі.
Муж Марыі быў затрыманы на наступны дзень пасля канцэрту і 5 жніўня стала вядома, што яму далі 30 сутак арышту. З таго моманту ён не выйшаў на волю. У затрыманых мужа і жонкі двое непаўналетніх дачок.
Уладальнік бара «Банкі-бутэлькі», на тэрасе якога 3 жніўня прайшоў вулічны канцэрт мінскай спявачкі Мерыем Герасіменкі. Сярод песень, якія выканала спявачка, былі і творы ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы» — як мінімум трэк «Обіймі». Відэа прыхільнікі публікавалі ў сацсетках. Спявачку затрымалі 3 жніўня 2022 года.
На наступны дзень пасля канцэрта ў бар «Банкі-бутэлькі» прыйшлі праверкі з санстанцыі і МНС. А пазней быў затрыманы ўладальнік бара Андрэй Жук. Увечары 5 жніўня стала вядома, што яму далі 30 сутак арышту. З таго моманту ён не выйшаў на волю. Акрамя таго зараз затрымана і яго жонка, Марыя Жук.
У затрыманых мужа і жонкі двое непаўналетніх дачок.
Васіль быў асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах "абраза прадстаўніка ўлады" і "дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь", і прыгавораны да пазбаўлення волі.
27 лютага 2024 года ў судзе Барысаўскага раёна адбылося паседжанне па справе "аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду". Гэта азначала, што на пачатку сакавіка Васіль павінен быў выйсці на волю пасля заканчэння тэрміну. Аднак у чэрвені таго ж года над ім адбыўся новы суд — па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Гэты артыкул, як правіла, ужываюць да зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, часцей — за выдуманыя парушэнні.
17 сакавіка 2025 года ў судзе Ваўкавыскага раёна адбылося пасяджэнне "аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду".
Па падліках праваабаронцаў, Васіль быў вызвалены ў красавіку 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.