У пачатку кастрычніка 2022 г. у Маскоўскім раёне сталіцы на апоры лініі электраперадач невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны. У тэлеграм-канале Антона Матолькі на наступны дзень з'явіўся пост з фатаграфіяй сцяга і подпісам: "Мінчане віншуюць украінскі народ з цудоўнымі навінамі з крымскага моста. Крым — це Україна! Жыве Беларусь! Слава Украіне!". Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі затрымалі шасцярых мінчан ва ўзросце ад 34 да 36 гадоў, якія нібыта гэта зрабілі. У тым ліку і Ігара.
Як піша прапагандыстка Гладкая, з верасня 2020-га года Ігар Цікач пакінуў больш за тры тысячы паведамленняў у адным з экстрэмісцкіх дваровых чатаў.
Гладкая таксама адзначае, што Савельеў і Цікач нібыта хацелі атрымаць візы, абнавілі пашпарты, а Ігар ужо чакаў званок ад польскага консульства. У Ігара на волі засталіся двое непаўналетніх дзяцей і жонка, якая мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
14.09.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі
У пачатку кастрычніка 2022 г. у Маскоўскім раёне сталіцы на апоры лініі электраперадач невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны. У тэлеграм-канале Антона Матолькі на наступны дзень з'явіўся пост з фатаграфіяй сцяга і подпісам: "Мінчане віншуюць украінскі народ з цудоўнымі навінамі з крымскага моста. Крым — це Україна! Жыве Беларусь! Слава Украіне!". Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі затрымалі шасцярых мінчан ва ўзросце ад 34 да 36 гадоў, якія нібыта гэта зрабілі. У тым ліку Уладзіміра.
Савельеў на праўладным відэа казаў , што акцыю зладзілі ў падтрымку ўкраінцаў: "Гэта падтрымка мірных грамадзян, якія гінуць у непатрэбнай вайне".
14.09.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі
Акалічнасці справы, акрамя прысуду, пакуль праваабаронцам невядомыя.
Абвінавачаны Яроменка прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці па прымеце нацыянальнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці. Ён жа прызнаны вінаватым у свядомым пастаўленні іншай асобы ў небяспеку заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ).
5 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Як сцвярджае УСК па Магілёўскай вобласці, Руслан пераслаў відэа ў паблік «УКантакце» РУХ, які прызнаны ўладамі Беларусі «экстрэмісцкім». Варта адзначыць, што само відэа доўжыцца ўсяго 12 секунд і ў ім нічога фактычна не адбываецца - склад з ваеннай тэхнікай проста стаіць на станцыі.
Праз некаторы час мужчыну затрымалі супрацоўнікі КДБ. Яму прад'явілі абвінавачанне па ч.1 арт.361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) КК РБ. Мужчыну пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
невядома
Па словах знаёмай затрыманай, міліцыя прыйшла па Жанну проста ў школу № 63, куды жанчына прыйшла для сустрэчы з настаўніцай яе дзіцяці 11 траўня. Цяпер Жанна Волкава знаходзіцца ў гомельскім СІЗА. Ёй інкрымінуюць палітычны 130 артыкул Крымінальнага кодэкса («распальванне варожасці»).
Па паведамленнях СМІ, падчас пратэстаў 2020 года міліцыя затрымлівала Волкаву па адміністрацыйных артыкулах.
05.01.2024 адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда прыгавор уступіў у сілу.
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі.
Навуковы супрацоўнік Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, прафсаюзны актывіст. Паводле абвінавачання , Кандрацюк пакідаў у сацыяльных сетках негатыўныя каментары, якія дыскрэдытуюць уладу і зневажаюць Аляксандра Лукашэнку.
Актывіста затрымалі разам з некалькімі супрацоўнікамі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Рэспублікі Беларусь 5 верасня 2022 года. Ён атрымаў 13 сутак адміністратыўнага арышту, але на волю больш не выйшаў.
11.07.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Нагодай для крымінальнай справы сталі каментары ў чаце "Гродна 97".
У кастрычніку 2023 года стала вядома, што ў ВУАТ-39 на Юрыя аказваўся ціск з боку адміністрацыі ўстановы, яму далі 4 спагнанні. 25.10.23 г. суд Крупскага раёна вынес рашэнне аб узмацненні жорсткасці рэжыму. Юрыя з ВУАТ накіравалі адбываць рэшту пакарання ў калонію.
1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Наталля Жлоба працуе старшым выкладчыкам кафедры замежнай літаратуры факультэта англійскай мовы МДЛУ.
Арышт адбыўся напрыканцы сакавіка, і з таго часу Натальля знаходзіцца ў СІЗА. Дакладная прычына затрымання, як і нумар крымінальнага артыкула, пакуль што невядомыя, але гаворка пра палітычную справу .
06.10.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Валерыя абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. У снежні 2022 года тэлеканал "Беларусь 1" выпусціў фільм пра контрразведку КДБ, дзе расказалі пра беларусаў і грамадзян іншых краін, якіх абвінавачваюць у працы на замежныя спецслужбы. Валерыя Раманоўскага ў фільме назвалі "былым начальнікам службы паветранай разведкі". У сюжэце "Беларусь 1" гаворыцца, што падчас службы сваяк з Літвы "звёў" падазраванага з агентамі дэпартамента дзяржбяспекі краіны. Для іх Раманоўскі фатаграфаваў службовыя дакументы, а аднойчы перадаў спецслужбам звесткі аб будаўніцтве БелАЭС, сцвярджаецца ў фільме.
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён, на думку суда, пакінуў абразлівы каментар у тэлеграме ў бок міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і намесніка начальніка УУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска, начальніка крымінальнай міліцыі Уладзіміра Кубракова. Аляксандр поўнасцю прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым. Да суда мужчына знаходзіўся пад асабістым даручальніцтвам. Пасля абвяшчэння прысуду яго ўзялі пад варту ў зале суда.
Аляксандр Баравік мае на ўтрыманні непаўналетняга дзіцяці. Працуе столярам-станочнікам.
У студзені 2023 года стала вядома, што Павел зноў стаў абвінавачаным, але на гэты раз па арт. 130 КК РБ.
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў , сыну палітыка Анатоля Лябедзькі інкрымінуюць фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Арцёма затрымалі ў канцы сакавіка і потым двойчы асудзілі на 15 сутак арышту, поле якіх яму выставілі абвінавачанне і перавялі ў СІЗА-1.
Паводле версіі абвінавачання, Лябедзька ў 2020 годзе "па матывах ідэалагічнай варожасці" з выкарыстаннем разліковага рахунку аднаго з банкаў па тэлефоне зрабіў некалькі грашовых пераводаў тром фондам, якія прызнаны "экстрэмісцкімі фарміраваннямі". Паведамляецца, што сродкі пералічваліся праз плацежную сістэму папулярнай сацыяльнай сеткі "Фэйсбук". Як мяркуецца, гаворка ідзе, у тым ліку пра фонды BY_help і Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.
На судзе палітвязень не прызнаў віну і заявіў, што яму і зусім не зразумелая сутнасць прад'яўленых абвінавачанняў і не разумее, за што ён на лаве падсудных.
31.10.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Зміцер Гудзік быў асуджаны па арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Ён грамадзянін Украіны. Разам з ім па гэтай крымінальнай справе праходзіў Міхаіл Сталярчук, ягоны дзядзька. Па версіі абвінавачання яны збіралі дадзеныя аб ваеннай тэхніцы і аб'ектах у Беларусі па заданні Службы бяспекі Украіны з 2018 года. З імі быў затрыманы таксама Ігар Дзірка, але замест судовага пераследу яго выслалі з Беларусі.
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Міхась Сталярчук быў асуджаны па арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Ён грамадзянін Украіны. Разам з ім па справе праходзіў Дзмітрый Гудзік, ягоны пляменнік. Па версіі абвінавачання яны збіралі дадзеныя аб ваеннай тэхніцы і аб'ектах у Беларусі па заданні Службы бяспекі Украіны з 2018 года. З імі быў затрыманы таксама Ігар Дзірка, але замест судовага пераследу яго выслалі з Беларусі.
Працаваў кіроўцам аўтобуса на рэйсах Беларусь-Украіна.
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Каб нікога з палітзняволенных не пакінуць без увагі і падтрымкі, на сайце існуе функцыянал пацверджаных адпраўленняў.
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Вы можаце загрузіць выяву з акцыі падтрымкі, і пасля праходжання мадэрацыі мы яго апублікуем.
Вы хочаце дапамагчы вызваленаму палітвязню? Дашліце ваш кантакт у Telegram і мы звяжамся з вамі.
У сувязі з крытычнай сітуацыяй у сферы забяспечання правоў чалавека ў Беларусі і парушэннем асноватворных артыкулаў УДПЧ, Міжнароднай канвенцыі дляабароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, Еўрапейскай канвенцыі па папярэджанню катаванняў ібесчалавечнага і зневажальнага годнасць стаўлення ці пакарання, Міжнароднага Пактуаб грамадзянскіх і палітычных правах і іншых міжнародных дакументаў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Калі ласка, пішыце самае важнае і коратка.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і максімальна падрабязна апішыце вашыя навыкі. Пасля мадэрацыі ваша аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Адказ з'явіцца на сайце, калі такое пытанне не было зададзена раней. Калі ласка, азнаёмцеся з раздзелам, перад тым, як задаваць пытанне.
Вы з'яўляецеся прадстаўніком організацыі ці ініцыятывы і хочаце падтрымаць нашую заяву? Проста запоўніце кантактную форму ніжэй.
Мульцізагрузка дазваляе дасылаць пацверджанне адным фатаздымкам адразу на некалькіх палітзняволенных, перад адпраўкай праверце абраных людзей!
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Калі ласка, запоўніце анкету, каб патрапіць на першы этап правядзення інтэрв'ю з мэтай вызначэння вашых індывідуальных патрэб.