Асуджаны 08.08.2023 па адміністрацыйных артыкулах (19.1 і 19.11 ч 2 - распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля адміністрацыйнага пакарання была заведзеная крымінальная справа за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Да суда знаходзіўся ў зняволенні, прысуд невядомы.
крызісны псіхолаг, псіхолаг-кансультант і тэрапеўт па праблемах адносін і асобаснага развіцця, выкладчык псіхалогіі. Была затрыманая за каментары ў інтэрнэце і ахвяраванне.
На судзе Алеся Лянцэвіч пагадзілася, што гэта яна рабіла донаты, аднак адпрэчыла "экстрэмісцкія" матывы і абразы, прыпісаныя ёй абвінавачаннем. Пры гэтым, тэрмін даўніны па гэтым артыкуле даўно скончыўся.
Дзяржабвінавачанне на судовым паседжанні 21 верасня запытала для Лянцэвіч пазбаўленне волі тэрмінам на чатыры гады.
28.11.2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Як вядома Сяргей Мазоль быў затрыманы яшчэ 9 сакавіка 2023 года. Спачатку яго двойчы судзілі за рэпосты па ч.2 арт.19.11 КаАП, прысудзілі 5 і 15 сутак арышту. А 29 сакавіка 2023 года мужчыну змясцілі пад варту па крымінальнай справе.
Падставай для крымінальнай справы стала тое, што 11 сакавіка 2022 года Мазоль адправіў у тэлеграм-бот «Рэдакцыя NEXTA» адно паведамленне: «Столін, Брэсцкая вобласць. Мяжа з Украінай. Пацвярджаю, што былі выпушчаныя ракеты са знішчальніка». Па версіі абвінавачання, такім чынам Сяргей Мазоль наўмысна садзейнічаў дзейнасці "экстрэмісцкага фарміравання NEXTA".
Аднак на судзе Мазоль казаў, што пра статус «экстрэмісцкага фармавання» ля тэлеграм-канала «NEXTA» даведаўся «толькі 4 месяцы таму» (гэта значыць у лютым 2023). Калі даведаўся пра статус, адпісаўся (а таксама адпісаўся ад “BYPOL”, “Беларускі Гаюн”, “Рэальная Беларусь”).
05.09.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 23.06.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Алу абвінавацілі ў тым , што на працягу двух гадоў - з кастрычніка 2020 года па верасень 2022 года - яна пакідала каментары ў тэлеграме. Яны нібыта ўтрымлівалі абразы Лукашэнкі і супрацоўнікаў міліцыі і "ненарматыўную лексіку і выказвалі негатыўную ацэнку ў бок прадстаўнікоў улады". Зуева прызнала віну.
У Алы анкалагічнае захворванне крыві, пры вынясенні прысуду суд гэта да ўвагі не прыняў.
29.09.2023
Имеются проблемы со здоровьем.
Вырак суда 29.09.2023:
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Мінчанку абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе (8 эпізодаў), выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Яна ўказала аб частковым прызнанні віны, але фактычна віну не прызнала і ад паказанняў не адмовілася. Жанчына паведаміла, што брала ўдзел у пратэстных акцыях як іншая назіральніца, а не як удзельніца. А на праезную частку выходзіла выключна з мэтай фатаграфавання, паведаміла на судзе Іна.
Іна Багданава мае вышэйшую адукацыю, працавала юрысконсультам у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Да суда ўтрымлівалася пад вартай.
Выйшлана волю20 жніўня 2024 года па памілаванні.
Вырак суда 19.09.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.