Сяргей Уладзіміравіч Мазоль
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 1
У зняволенні: 425 дзён
Родны горад: Столін
Дзень народзінаў 11.05.1994
Адрас для лістоў: ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Даслаць інфармацыю
Як вядома Сяргей Мазоль быў затрыманы яшчэ 9 сакавіка 2023 года. Спачатку яго двойчы судзілі за рэпосты па ч.2 арт.19.11 КаАП, прысудзілі 5 і 15 сутак арышту. А 29 сакавіка 2023 года мужчыну змясцілі пад варту па крымінальнай справе.

Падставай для крымінальнай справы стала тое, што 11 сакавіка 2022 года Мазоль адправіў у тэлеграм-бот «Рэдакцыя NEXTA» адно паведамленне: «Столін, Брэсцкая вобласць. Мяжа з Украінай. Пацвярджаю, што былі выпушчаныя ракеты са знішчальніка». Па версіі абвінавачання, такім чынам Сяргей Мазоль наўмысна садзейнічаў дзейнасці "экстрэмісцкага фарміравання NEXTA".

Аднак на судзе Мазоль казаў, што пра статус «экстрэмісцкага фармавання» ля тэлеграм-канала «NEXTA» даведаўся «толькі 4 месяцы таму» (гэта значыць у лютым 2023). Калі даведаўся пра статус, адпісаўся (а таксама адпісаўся ад “BYPOL”, “Беларускі Гаюн”, “Рэальная Беларусь”).

05.09.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.

Вырак суда 23.06.2023:

2.5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму

Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Хто яшчэ знаходзіцца ў ИК-15
Акцыі падтрымкі:
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0