У 2020 годзе, калі Арцём удзельнічаў у сходзе, яму было 16 ці 17 гадоў. Яго прызналі вінаватым па арт. 342 КК РБ за ўдзел у пратэстах у Брэсце ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю зімой 2025 года.
Начальніка аддзела перавозак аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў.
Васіля затрымалі ў сярэдзіне лютага 2024 года, да суда знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.
Паводле матэрыялаў справы ў перыяд часу з 10.08 па 20.10 гадзін 16 жніўня 2020 года, ён прыняў удзел у Маршы свабоды, "знаходзячыся на тэрыторыі Мінска, у тым ліку на праезнай частцы дарог і тратуарах праспектаў Незалежнасці і Машэрава, вуліц Свярдлова і Маскоўскай, Васіль Лось парушаў грамадскі парадак. " .
Таксама пры аглядзе яго "Telegram-канала" былі выяўлены заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
Мужчыну абвінавацілі ў тым , што ён 21 студзеня 2024 года ў стане алкагольнага ап'янення сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынка магазіна і зламаў дрэўка.
Дзмітрый поўнасцю прызнаў віну. Яму прызначылі прымусовае лячэнне ад алкагалізму.
06.06.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 28.03.2024
6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.