Фёдар — зорка "Што? Дзе? Калі?" — быў асуджаны за тое, што, паводле версіі абвінавачання, са снежня 2020 года па сакавік 2021 года, выкарыстоўваючы аформлены на сваё імя разліковы рахунак і плацежную картку ў ААТ "Сбер Банк", а таксама мабільны тэлефон, ажыццявіў перавод грашовых сродкаў на банкаўскія рахункі прадстаўнікоў "экстрэмісцкіх фарміраванняў". Яго прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем і вызвалілі з-пад варты пасля абвяшчэння прысуду да ўступлення яго ў законную сілу.
Вырак суда 19.04.2024
3 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Дыяна, якая працуе майстрам педыкюру, у кастрычніку і лістападзе 2020 года пакідала каментары пад фота і відэа з Лукашэнкам у некалькіх Telegram-чатах і каналах, якія суд палічыў абразлівымі.
Акрамя таго, Дыяна каментавала публікацыі пра экс-кіраўніка ГУБАЗіК Мікалая Карп'янкова, старшыню Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, экс-міністра замежных спраў Уладзіміра Макея і старшыню КДБ Івана Церцеля.
Усяго ў пастанове суда 21 эпізод. Дыяна Арлова прызнала сваю віну.
Прадпрымальнік з Баранавіч. Яго затрымалі 31 жніўня 2023 года, спачатку — за рэпост у "Аднакласніках" публікацыі "Белсата" з гурта "STOP LUKA" пра Дзень Волі, зроблены яшчэ ў 2017 годзе. За гэта мужчыну прызначылі 15 сутак адміністратыўнага арышту.
Праз 15 сутак прадпрымальніка зноў затрымалі па крымінальнай справе. Яго абвінавачваюць у "закліках да санкцый". Дэталі справы невядомыя. Суд над ім распачаўся 8 красавіка 2024 года ў Брэсцкім абласным судзе.
На свабодзе яго чакаюць жонка і непаўналетняя дачка.
11.06.2024 адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда, прыгавор уступіў у сілу.
Выйшаў на волю восенню 2025 года.
Вырак суда 09.04.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Па версіі абвінавачання , Мікіта Дабравольскі на праспекце Незалежнасці ў Мінску "блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, у выніку чаго яго дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту, чым ён прычыніў "Мінсктрансу" матэрыяльны ўрон на суму 22 500 рублёў 66 капеек".
На працэсе Мікіта прызнаў віну і пацвердзіў, што сапраўды прымаў удзел у акцыі пратэсту і рухаўся па праезнай частцы. Доказамі па справе сталі фота з тэлефона мужчыны, а таксама паліто бэжавага колеру, у якім ён быў на шэсці і зафіксаваны на фота.
Да суда мужчына ўтрымліваўся пад закладам у памеры 8000 рублёў.
Лідэр ліквідаванай партыі "Зялёныя". Зміцер Кучук быў затрыманы каля расейскай амбасады, куды палітык прыйшоў каб ускласці кветкі, наконт забойства Аляксея Навальнага. Спрабаваў зарэгістравацца падчас кампаніі “безвыходнасці”, рабіў намаганні распачаць кампанію па зборы подпісаў за вызваленне палітвязняў.
Дзмітрый Кучук стаў сёмым зняволеным за краты лідэрам партыі "Зялёныя".
1 верасьня 2025 года стала вядома, што 52 вязьні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Дзмітрый Кучук.
Вырак суда 24.12.2024
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.