Знойдзена: 2244
Вартаўнікі: 38
На старонцы: Знойдзена: 2244 Вартаўнікі: 38
Сартаванне:
Вольга Аляксандраўна Гарбунова
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 178 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 07.05.1981
Знаходзілася ў: СІЗА-1СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Я даслаў!
> 10
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Даслаць інфармацыю

Вольга, актывістка і былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, была затрыманая ў лістападзе 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай за арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе.

У траўні 2022 года Вольгу прызналі вінаватай па артыкуле «арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Пакінула Беларусь.

У верасні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні «замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу».

Вырак суда 06.05.2022
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Суд па змене рэжыму 25.09.2024
невядома (завочны суд).
Яніна Баляславаўна Глазкова
  • Аб'яднанні
  • Пенсіянеры
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гродна 2020
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 03.03.1959
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
  • Аб'яднанні
  • Пенсіянеры
Даслаць інфармацыю

Яніна была прызнана вінаватай у лістападзе 2021 года па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту — Маршы адзінства, які праходзіў 6 верасня 2020 года ў Гродне.

Вырак суда 11.11.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Родны горад: Фаніпаль
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Анастасія была прызнана вінаватай у лістападзе 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў адным з тэлеграм-каналаў у адрас памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліны Касьянчык, і прыгаворана да абмежавання волі без накіравання.

Вырак суда 10.11.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання.
Ірына Генадзьеўна Гарашына
  • Аб'яднанні
  • Выкладчыкі
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 649 дзён
Родны горад: Калінкавічы
Дзень народзінаў: 21.12.1985
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 10
Вызвалена
  • Аб'яднанні
  • Выкладчыкі
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Ірына была затрымана 23 жніўня 2021 года за тое, што пакідала паведамленні ў тэлеграм-канале "Мазыр 97", які быў прызнаны "экстрэмісцкім".

У лістападзе 2021 года яе прызналі вінаватай па артыкулах "групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных" і прыгаварыліі да пазбаўлення волі ў калоніі.

Вызвалена ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 08.11.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 50 базавых велічынь штрафу.
Алена Генадзьеўна Курныш
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Родны горад: Заслаўе
Дзень народзінаў: 1984
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Алена была прызнана вінаватай у лістападзе 2021 года па артыкуле "абраза Лукашэнкі" і прыгаворана да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Судовае паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.

Вырак суда 02.11.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 3
У зняволенні: ~826 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гродна 2020
Родны горад: Гродна
Дзень народзінаў: 08.08.1975
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 20
Вызвалена
Даслаць інфармацыю

Алена была затрыманая разам з мужам у верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

У лютым 2022 года яе асудзілі па так званай справе "Малочнага міру" за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту, якая прайшла 6 верасня 2020 года ў Гродне, а таксама за "гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі", і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.

Вызвалена ў студзені 2024 года, цалкам адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 03.02.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Родны горад: Карэлічы
Дзень народзінаў: 28.02.1989
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Таццяна была прызнана вінаватай у кастрычніку 2021 года па артыкуле "знявага прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў тэлеграм-групе "Карэлічы 97%" у адрас начальніка штаба Карэліцкага РАУС Аляксея Ката.

Вырак суда 27.10.2021
3 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Родны горад: Малеч
Дзень народзінаў: 25.07.1977
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Вольга была прызнана вінаватай у кастрычніку 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у адрас начальніка аддзела па ідэалагічнай працы Кобрынскага РАУС Віктара Турчыновіча, які, паводле версіі абвінавачання, утрымліваў непрыстойную і негатыўную ацэнку «пацярпелага».

Вырак суда 27.10.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 800 рублёў кампенсацыі.
Зухра Ахмаджанаўна Бераснёва
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
folder Катэгорыі спраў: Спецвытворчасць (завочныя суды)
Дзень народзінаў: 07.02.1969
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Замежныя грамадзяне
Даслаць інфармацыю

Зухра, ураджэнка Узбекістана, была прызнана вінаватай у кастрычніку 2021 года па артыкулах "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў", "абраза прадстаўніка ўлады" і "Паклёп". Па версіі абвінавачання, яна публічна абразіла начальніка Полацкага РАУС — Аляксандра Гаруса. Сярод "пацярпелых" таксама падпалкоўнік Дзяніс Карасёў, начальнік аддзела аховы правапарадку аддзела прафілактыкі грамадскай бяспекі, і маёр Віталь Шашукоў, намеснік начальніка Полацкага ІЧУ, якім жанчына нібыта пагражала.

Нягледзячы на тое, што Зухра даглядае дзіця з інваліднасцю, яе прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

У верасні 2024 года прэзідыум Віцебскага абласнога суда разгледзеў у адкрытым паседжанні крымінальную справу Зухры па касацыйным пратэсты намесніка Генеральнага пракурора РБ. Па выніках паседжання артыкул "абраза прадстаўніка ўлады" быў адменены, а тэрмін абмежавання волі скарочаны на два месяцы.

У студзені 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.

Вырак суда 26.10.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Апеляцыя 04.01.2022
прысуд пакінуты без змены.
Пратэст пракурора 25.09.2024
2 гады 10 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 24.01.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 4
У зняволенні: ~1095 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 19.12.1995
Знаходзілася ў: ПУАТ-1ПУАТ-1, вул. Беларусская, 84а, г. Брэст, 224025
Я даслаў!
> 10
Вызвалена
Даслаць інфармацыю

Вырак суда дата невядомая
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Таццяна Мікалаеўна Гетманюк
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Родны горад: Тэльмы
Дзень народзінаў: 14.06.1985
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Таццяна была прызнана вінаватай у кастрычніку 2021 года па артыкуле «абраза суддзі» за тое, што, паводле версіі следства, 18 снежня 2020 года нанесла на дзверцы паштовай скрыні суддзі Брэсцкага абласнога суда Сянько Русланы Альбертаўны «абразлівы надпіс, разлічваючы на яе неаднаразовае прачытанне і ўспрыняцце».Сваю віну Таццяна не прызнала.

Вырак суда 21.10.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~89 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 04.03.2001
Знаходзілася ў: СІЗА-1СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Рэната была затрымана 1 лістапада 2020 года на акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Мінску, пасля чаго супраць яе была ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Паўторна яе затрымалі пры спробе перасячы мяжу і змясцілі ў СІЗА да суда.

У студзені 2021 года Рэнату прызналі вінаватай і прыгаварылі да абмежавання волі.

Вырак суда 29.01.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання.
Марыя Фёдараўна Тарасенка
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 3 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гомель 2020
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 15.01.1973
Знаходзілася ў: ІЧУ ГомельІЧУ Гомель, 246027, вул. Міжгародная, 26
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Даслаць інфармацыю

Марыя, валанцёрка гомельскага аддзялення ПЦ «Вясна», была затрыманая позна ўвечары 18 студзеня 2021 года і змешчаная ў ІЧУ ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». У яе доме таксама быў праведзены ператрус. Раней Марыя актыўна выступала за адмену так званага дэкрэта аб «дармаедах» і судзілася з раённымі чыноўнікамі Гомельскай вобласці, якія забаранялі праводзіць пратэстныя акцыі супраць дэкрэта.

Яна была вызвалена праз трое сутак пад падпіску аб нявыездзе. Судовы працэс над Марыяй пачаўся 3 верасня 2021 года, а 13 кастрычніка пракуроры запыталі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два з паловай гады. Пасля гэтага Марыя была вымушана пакінуць Беларусь, а яе справа была выдзелена ў асобную вытворчасць.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 41 дзень
folder Катэгорыі спраў: PandaDoc
Родны горад: Мінск
Я даслаў!
< 10
Падпіска пра нявыезд
Даслаць інфармацыю

Юлія, галоўны бухгалтар IT-кампаніі PandaDoc, была затрымана 2 верасня 2020 г. у офісе кампаніі па абвінавачванні ў махлярстве супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Пасля падзей жніўня 2020 года заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада запусціў ініцыятыву Protect Belarus для падтрымкі звольненых супрацоўнікаў сілавых структур, якія адмовіліся выконваць незаконныя загады. Ініцыятыва атрымала больш за 500 заявак і прыцягнула грамадскую ўвагу.

Юлія была вызвалена ў кастрычніку 2020 года пад падпіску аб нявыездзе.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 42 дня
Родны горад: Брэст
Дзень народзінаў: 11.09.1985
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Юлія была затрыманая і асуджаная за ўсталяванне пудзіла, паводле версіі следства, падобнага да Лукашэнкі ў раённым цэнтры на Варшаўскай шашы.

У лістападзе 2024 года ў дачыненні да Юліі адбылося судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.

Вырак суда 01.04.2021
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Суд па змене рэжыму 14.11.2024
невядома (завочны суд).
Фільтр
Родны горад/населены пункт
СІЗА/ІЧУ/Турмы
Мінск і Мінская вобласцть
Брэст і Брэсцкая вобласць
Віцебск і Віцебская вобласць
Гомель і Гомельская вобласць
Гродна і Гродзенская вобласць
Магілёў і Магілёўская вобласць
У Расіі
Статус
Аб'яднанні
Катэгорыі спраў
Артыкулы
Пол
Асуджаныя
Ёсць дзеці
Праблемы са здароўем
Адсутнічаюць дадзеныя
У спісе ПЦ Вясна
Турэмны рэжым
Дадатковыя фільтры
Абнаўленні Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0