Рэгіна, стваральніца Іўеўскага музея нацыянальных культур, была прызнана вінаватай у верасні 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментары, пакінутыя ў Telegram у адрас намесніка начальніка АУС Іўеўскага райвыканкама Андрэя Ярохіна і старшага інспектара Валерыя Горбача.
2 лютага 2022 года стала вядома, што яе арыштавалі на 10 сутак за парушэнне рэжыму адбыцця "хатняй хіміі". Падчас адбыцця пакарання Рэгіна аб'явіла галадоўку. Паведамлялася таксама, што яе змяшчалі ў ШІЗА.
У сакавіку 2022 года да Рэгіны больш за 25 разоў прыходзілі з праверкамі. Яна не магла атрымаць дазвол на паездку ў Ліду для пакупкі матэрыялаў для рамесніцтва і фактычна пазбавілася магчымасці працаваць. Таксама паведамлялася пра дадатковыя абмежаванні, у тым ліку забарону на наведванне касцёла і шэраг бытавых абмежаванняў.
Пасля чарговага затрымання і знаходжання ў СІЗА ў цяжкіх умовах Рэгіна была вымушана пакінуць Беларусь.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Вырак суда 16.09.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму 11.12.2024
невядома (завочны суд).
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.