Віктар скончыў фізічны факультэт БДУ ў 2008 годзе, а паралельна атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці "эканамічная кібернетыка".
У апошнія гады Віктар працаваў навуковым супрацоўнікам у галіновай лабараторыі радыяцыйнай бяспекі Інстытута ядзерных праблем БДУ, дзе займаўся даследаваннямі.
Віктар – суаўтар публікацый для праекту Future Circular Collider (FCC). Гэта амбіцыйны праект еўрапейскага суперкалайдэра, закліканага замяніць Вялікі адронны калайдэр. Яго працы цытуюцца ў прэстыжных міжнародных часопісах - адна з работ, у якой ён пазначаны суаўтарам, цытавалася амаль 1100 разоў.
Апроч навукі, Віктар з'яўляецца ўдзельнікам суполкі Open Source і папулярызатарам беларускай мовы ў IT. У каментарах ён пісаў, што займаецца перакладам і інтэграцыяй інтэрфейсаў Ubuntu, Inkscape і GNOME, каб беларусы маглі камфортна карыстацца свабодным праграмным забеспячэннем на роднай мове.
Аляксандра вядома як таленавіты фатограф-анімаліст. Яна спецыялізуецца на здымках хатніх гадаванцаў, асабліва сабак, і вяла ўласную фотасупольнасць. Дзяўчына ўдзельнічала ў выставах сабак, займалася кіналагічным спортам (фрызбі) і валанцёркі.
Валянціна Логвін нарадзілася ў Чарнігаўскай вобласці Украіны. Скончыла Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1972) і аспірантуру Інстытута фізіялогіі Акадэміі навук Беларусі (1982). Кандыдат біялагічных навук (1986). З 1976 года працавала выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры.
Валянціна ўзначальвала Цэнтр украінскай культуры “Січ” у Мінску, ліквідаваны ў 2023 годзе.
Ілля прыйшоў у беларускую Вікіпедыю 17 гадоў таму, у маі 2008-га, і за гэты час стварыў больш за 6700 артыкулаў, а таксама дапрацаваў дзясяткі тысяч іншых. Але найболей значны яго фундуш — у візуальнае напаўненне: менавіта дзякуючы яму ў вольнай энцыклапедыі з'явіліся дзясяткі тысяч гістарычных малюнкаў і дакументаў, у тым ліку вельмі рэдкіх. У 2019 годзе ён стаў адміністратарам і бюракратам Вікіпедыі на тарашкевіцы. Такі высокі статут быў толькі ў яго.
Менавіта Казімер Ляхновіч фактычна аднаасобна напісаў артыкулы аб дзяржаўнай сімволіцы Беларусі, сімволіцы рэжыму Лукашэнкі, рэферэндумах і асобных прэзідэнцкіх выбарах у гэты перыяд. Гэтыя тэксты адрозніваюцца рэзкімі фармулёўкамі ў дачыненні да дзейнай улады. Гэта, дарэчы, парушала правілы Вікіпедыі.
Шмат гадоў Kazimier Lachnovič захоўваў ананімнасць, і нават яго калегі-вікіпедысты сапраўды не ведалі, хто стаіць за гэтым нікнеймам. Але гэта не выратавала яго ад крымінальнага пераследу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.