Дзяніс Андрэевіч Сяргееў
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~859 дзён
Родны горад: Орша
Дзень народзінаў: 26.05.1994
Знаходзіўся ў: ПУАТ-36ПУАТ-36, 220039, г. Мінск, вул. Караткевіча, 14
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Дзяніс быў затрыманы ў жніўні 2020 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», і праз тры месяцы прызнаны вінаватым за абразу супрацоўніка роты ППС у інтэрнэце. Першапачаткова Дзянісу быў прызначаны прысуд з абмежаваннем волі без накіравання, аднак пракурор падала апеляцыю ў абласны суд у сувязі з мяккасцю прысуду, але рашэнне было пакінута без зменаў. Пасля гэтага апеляцыя была пададзена на імя старшыні абласнога суда — вердыкт зноў застаўся першапачатковым.

У жніўні 2021 года Вярхоўны суд адмяніў усе апеляцыйныя пастановы і адправіў справу на новы апеляцыйны разгляд, у выніку чаго пакаранне было зменена на абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Вызвалены восенню 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

23 студзеня 2024 года Дзяніс быў зноў затрыманы падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY і 1 лютага таго ж года асуджаны па артыкуле «выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай ці іншай экстрэмісцкай дзейнасці». Яму быў прызначаны буйны штраф і кампенсацыя «замежных» плацяжоў у Е-дастаўцы.

Вырак суда дата невядомая
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Пратэст пракурора дата невядомая
прысуд пакінуты без змены.
Пратэст пракурора дата невядомая
прысуд пакінуты без змены.
Пратэст пракурора 20.08.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, адмена рашэння суда першай інстанцыі.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0