Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Хаткевіч Юлія Анатольеўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Датычная да вынясення абвінаваўчых прысудаў па палітычна матываваных справах. Вынесла прысуд у дачыненні да Дзяніса Сяргеева па частцы 2 артыкула 24.15 КаАП. Дзяніса затрымлівалі падчас рэйду КДБ за харчовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Згодна з пратаколам, Дзяніс «атрымаў і выкарыстаў замежную бязвыплатную дапамогу ў выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на агульную суму 244 рублі і 38 капеек, пералічаных прадстаўнікамі экстрэмісцкага фарміравання INeedHelpBY на адрас інтэрнэт-крамы «Еўраопт». Хаткевіч прызначыла Дзянісу пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 1000 рублёў з кампенсацыяй сумы плацяжоў у Е-дастаўцы.

Дзяніс быў затрыманы ў жніўні 2020 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», і праз тры месяцы прызнаны вінаватым за абразу супрацоўніка роты ППС у інтэрнэце. Першапачаткова Дзянісу быў прызначаны прысуд з абмежаваннем волі без накіравання, аднак пракурор падала апеляцыю ў абласны суд у сувязі з мяккасцю прысуду, але рашэнне было пакінута без зменаў. Пасля гэтага апеляцыя была пададзена на імя старшыні абласнога суда — вердыкт зноў застаўся першапачатковым.
У жніўні 2021 года Вярхоўны суд адмяніў усе апеляцыйныя пастановы і адправіў справу на новы апеляцыйны разгляд, у выніку чаго пакаранне было зменена на абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены восенню 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
23 студзеня 2024 года Дзяніс быў зноў затрыманы падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY і 1 лютага таго ж года асуджаны па артыкуле «выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай ці іншай экстрэмісцкай дзейнасці». Яму быў прызначаны буйны штраф і кампенсацыя «замежных» плацяжоў у Е-дастаўцы.
Вырак суда дата невядомая
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Пратэст пракурора дата невядомая
прысуд пакінуты без змены.
Пратэст пракурора дата невядомая
прысуд пакінуты без змены.
Пратэст пракурора 20.08.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, адмена рашэння суда першай інстанцыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.